Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія ліцэі ў Польшчы пачынаюць змаганьне за вучняў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.03.2018 20:17
  • ліцэй.mp3
На Беласточчыне беларускую мову як мову нацыянальнай меншасьці вывучаюць амаль тры тысячы вучняў - Мінадукацыі Польшчы.
Яраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Беларускія ліцэі ў Польшчы пачынаюць змаганьне за вучняў. З пачаткам сакавіка ў агульнаадукацыйных навучальных установах краіны пачынаецца набор вучняў. У сувязі з дэмаграфічным спадам у Польшчы апошнія гады сярэднія школы спрабуюць прыцягнуць маладых людзей, дадаючы да традыцыйнага набору школьных прадметаў дадатковыя заняткі. Чым будучых вучняў прыцягваюць беларускія ліцэі на Падляшшы? Перадусім высокім узроўнем навучаньня, кажа дырэктар Гайнаўскага агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым навучаньнем беларускай мовы Ігар Лукашук. Рэпартаж Зьмітра Косьціна.
слухайце далучаны гукавы файл
Паводле зьвестак Міністэрства адукацыі Польшчы на Беласточчыне беларускую мову як мову нацыянальнай меншасьці вывучаюць амаль тры тысячы вучняў. Найбольшая колькасьць школ, дзе можна вывучаць беларускую мову, дзейнічае ў Гайнаўскім і Бельскім паветах Падляскага ваяводзтва.

Беларускія ліцэі ў Польшчы пачынаюць змаганьне за вучняў. З пачаткам сакавіка ў агульнаадукацыйных навучальных установах краіны пачынаецца набор вучняў. У сувязі з дэмаграфічным спадам у Польшчы апошнія гады сярэднія школы спрабуюць прыцягнуць маладых людзей, дадаючы да традыцыйнага набору школьных прадметаў дадатковыя заняткі. Чым будучых вучняў прыцягваюць беларускія ліцэі на Падляшшы? Перадусім высокім узроўнем навучаньня, кажа дырэктар Гайнаўскага агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым навучаньнем беларускай мовы Ігар Лукашук. Рэпартаж Зьмітра Косьціна.

слухайце далучаны гукавы файл

Паводле зьвестак Міністэрства адукацыі Польшчы, на Беласточчыне беларускую мову як мову нацыянальнай меншасьці вывучаюць амаль тры тысячы вучняў.

Найбольшая колькасьць школ, дзе можна вывучаць беларускую мову, дзейнічае ў Гайнаўскім і Бельскім паветах Падляскага ваяводзтва.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт