Хакеры зладзілі кібэратаку на польскія пашпарты
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
28.02.2018 16:53
Вынікі галасаваньня над выглядам новага польскага пашпарту, мабыць, несапраўдныя.
premier.gov.pl/
Вынікі галасаваньня над выглядам новага польскага пашпарту, мабыць, несапраўдныя. Былі выяўленыя кібэратакі на ўрадавы сайт ZaprojektujPaszport.gov.pl. На гэтым сайце можна было прагаласаваць за гістарычны матыў, які павінен быць зьмешчаны ў пашпарце. Атакі праводзіліся з IP-адрасоў у Кіеве, Базылеі (Швайцарыя), у Будапэшце і Бухарэшце. Мэтай была фальсыфікацыя вынікаў галасаваньня.
У той час, як у Польшчы абмяркоўваўся выгляд новага пашпарту, украінскія ўлады пратэставалі супраць выявы могілак Львоўскіх арлянят, а ўладам Летувы не спадабалася ідэя зьмясьціць на польскім пашпарце выяву Вострай брамы з Вільні.
Dziennik.Gazeta Prawna/яс