„Белавеская пушча – справа вырашаная”
Польшча выканае вэрдыкт Эўрапейскага суду ўжо ў першай інстанцыі.
Новы міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Польшчы Генрык Кавальчык (Henryk Kowalczyk) парывае з палітыкай свайго папярэдніка Яна Шышкі (Jan Szyszko) і абяцае адкрыць новы этап у спрэчках з Брусэлем. У сераду польскі міністар сустрэўся эўразьвязаўскім камісарам па справах навакольнага асяродзьдзя Кармену Вела, паведамляе „Rzeczpospolita”.
Кавальчык падкрэсьліў, што сустрэча мела станоўчы характар і выказаў надзею на працягваньне з эўракамісарам пастаяннага кантакту.
Сустрэча адбылася на наступны дзень пасьля таго, як прэс-сакратар Эўрапейскага суду паведаміў, што высечка дрэў у Белавескай пушчы была незаконнай.
І хоць вэрдыкт Эўрапейскага суду афіцыйна будзе абвешчаны толькі празь некалькі тыдняў, то ўжо цяпер кіраўнік польскага Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя запэўніў, што Польшча прысуд выканае.
„Гэты вэрдыкт і так будзе адносіцца да мінулага, таму апэляцыя ня мае большага сэнсу”, - сказаў ён. Цяпер Польшча прымае меры па часовым прыпыненьні высечкі, якія загадаў Эўрапейскі суд яшчэ ў лістападзе.
„Мы ўсе хочам, каб Белавеская пушча ахоўвалася належным чынам і была перададзеная наступным пакаленьням”, - запэўніў міністар Кавальчык.
Ён таксама паведаміў пра падрыхтоўку пляну для старадаўняга лесу, у якім пад увагу будуць брацца пазыцыі лесьнікоў, спэцыялістаў па ахове прыроды й экалягічных арганізацыяў, паведамляе „Rzeczpospolita”.
аз
Новы міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Польшчы Генрык Кавальчык (Henryk Kowalczyk) парывае з палітыкай свайго папярэдніка Яна Шышкі (Jan Szyszko) і абяцае адкрыць новы этап у спрэчках з Брусэлем. У сераду польскі міністар сустрэўся эўразьвязаўскім камісарам па справах навакольнага асяродзьдзя Кармену Вела, паведамляе „Rzeczpospolita”.
Кавальчык падкрэсьліў, што сустрэча мела станоўчы характар і выказаў надзею на працягваньне з эўракамісарам пастаяннага кантакту.
Сустрэча адбылася на наступны дзень пасьля таго, як прэс-сакратар Эўрапейскага суду паведаміў, што высечка дрэў у Белавескай пушчы была незаконнай.
І хоць вэрдыкт Эўрапейскага суду афіцыйна будзе абвешчаны толькі празь некалькі тыдняў, то ўжо цяпер кіраўнік польскага Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя запэўніў, што Польшча прысуд выканае.
„Гэты вэрдыкт і так будзе адносіцца да мінулага, таму апэляцыя ня мае большага сэнсу”, - сказаў ён. Цяпер Польшча прымае меры па часовым прыпыненьні высечкі, якія загадаў Эўрапейскі суд яшчэ ў лістападзе.
„Мы ўсе хочам, каб Белавеская пушча ахоўвалася належным чынам і была перададзеная наступным пакаленьням”, - запэўніў міністар Кавальчык. Ён таксама паведаміў пра падрыхтоўку пляну для старадаўняга лесу, у якім пад увагу будуць брацца пазыцыі лесьнікоў, спэцыялістаў па ахове прыроды й экалягічных арганізацыяў, паведамляе „Rzeczpospolita”.
аз