Logo Polskiego Radia
Print

Ад замежнікаў запатрабуюць веданьне польскай мовы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 12.02.2018 15:45
  • Ад замежнікаў.mp3
12 лютага ў Польшчы пачынаюць дзейнічаць новыя правілы атрыманьня віда на жыхарства для іншаземцаў.
depositphotos.com

Беларусаў гэта моцна не закране, перакананыя прадстаўнікі Беларускага дома ў Варшаве.

Новаўвядзеньні тычацца максымальнага часу прыбываньня (3 гады) іншаземцаў у рамках так званага пераводу ўнутры прадпрыемства. Таксама ўводзіцца магчымасьць выдачы дазволу на часовае прабываньне іншаземцу, якога прафэсія, запатрабаваная на польскім рынку. Яшчэ ўводзіцца патрабаваньне ведаць польскую мову на ўзроўні В1 для іншаземцаў, якія афармляюць від на жыхарства ў Польшчы. Раней такога патрабаваньня не было.

Мы папрасілі пракамэнтаваць гэтыя зьмены, наколькі яны закрануць беларусаў, што працуюць ды жывуць у Польшчы старшыню Беларускага дома ў Варшаве Алеся Зарэмбюка. Беларускі дом вось ужо некалькі год ладзіць юрыдычныя кансультацыі для беларусаў па польскім заканадаўстве ў рамках «Кансуляту БД».

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт