Беларускі мастак Л. Тарасэвіч атрымаў прэстыжную ўзнагароду
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
09.02.2018 16:05
Урачыстасьць уручэньня прэміі прайшла ў Каралеўскім замку ў Варшаве.
Photo: Silar/pl.wikipedia.org/CC BY-SA 3.0
Беларускі мастак, які жыве ў Польшчы, атрымаў важную ўзнагароду за грамадзкую дзейнасць. Фундацыя Кронэнбэрга ўзнагародзіла Лявона Тарасэвіча. Ён ня толькі мастак, таксама старшыня Фундацыі Villa Sokrates, грамадзскі дзеяч беларускай меншасьці ў Польшчы.
Прэмія імя Аляксандра Гейштара прысуджаная яму за шматгадовую дзейнасць, накіраваную на міжкультурны дыялог на польска-беларуска-літоўскім памежжы, а таксама арганізацыю і правядзеньне ў Крынках на Беласточчыне "Трыялёгу".
Урачыстасьць уручэньня прэміі праходзіла ў Каралеўскім замку ў Варшаве, аднак сам Лявон Тарасэвіч ня мог прысутнічаць на ёй. Ліст ляўрэата прачытала сакратар Фундацыі Villa Sokrates Анна Грэсь.
слухайце далучаны гукавы файл
Прэмія імя Аляксандра Гейштара ўручаецца з 1999 года. Сярод ляўрэатаў папярэдніх гадоў былі рэжысёр Анджэй Вайда ды гісторык Норман Дэйвіс.
Зьміцер Косьцін