Logo Polskiego Radia
Print

"У выніку падпісаньня закону аб ІНП канфлікт з Кіевам паглыбіцца"

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 07.02.2018 13:52
Rzeczpospolita: Ідэя караць за злачынствы, якія здарыліся 90 гадоў таму, гучыць абсурдна.
Прамова А. Дуды перад падпісаньнем законуПрамова А. Дуды перад падпісаньнем законуPAP/Rafał Guz

«Rzeczpospolita» нагадвае, што прэзыдэнт Анджэй Дуда падпісаў рэзанансны закон, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за ўскладваньне на палякаў віны за Галакост. Пры гэтым галава дзяржаваў накіраваў закон на разгляд у Канстытуцыйны суд. Палітыкі кіруючай партыі «ПіС» мяркуюць, што такім чынам Дуда захаваў магчымасьць весьці дыялёг з ізраільскім бокам, які пратэстуе супраць унесеных у закон дапаўненьняў. Прэзыдэнт хоча, каб суд выдаў вэрдыкт, ці закон не ўводзіць абмежаваньняў у свабоду выказваньняў.

Прэзыдэнт доўга прыводзіў аргумэнты, чаму ён падпісаў закон, але ні разу не згадаў пра ўкраінцаў – піша ў камэнтары Ежы Гашчыньскі. А ў выніку закону дыпляматычны канфлікт паміж Кіевам і Варшавай толькі паглыбіцца. Гэта пагражае бясьпецы Польшчы ў часы расейскага нэаімпэрыялізму. Дуда зусім не камэнтаваў, што ў законе аб ІНП паявіліся «злачынствы ўкраінскіх нацыяналістаў і чальцоў украінскіх фармаваньняў, якія супрацоўнічалі з Трэцім рэйхам», якія інстытут павінен расьсьледаваць на роўні са злачынствамі нацыстаў і камуністаў. Аб’ём досьледаў будзе вельмі шырокі, паколькі ён ахоплівае пэрыяд ад паловы 20-ых да 50-ых гадоў мінулага веку. Ідэя караньня за злачынствы, якія здарыліся нават 90 гадоў таму, гучыць абсурдна.

Прэзыдэнты Польшчы цягам апошніх дзесяцігодзьдзяў займаліся перш за ўсё міжнароднай бясьпекай ды ўсходняй палітыкай. Анджэй Дуда адышоў ад гэтай традыцыі, калі не зьвярнуў увагі на памылкі ў законе, зьвязаныя з Украінай. І гэта адбываецца тады, калі Ўкраіна пагружаецца ў нацыяналізм і ўслаўленьне ЎПА, якая адказвае за жахлівую разьню палякаў на Валыні.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт