Logo Polskiego Radia
Print

Крымінальная банда трымае ўладу на Мальце

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.01.2018 17:21
Эўрадэпутаты запатрабавалі адстаўкі кіраўніка кабінэту прэм’ер-міністра Мальты і міністра турызму.
Valletta, Malta. Photo: Flickr.com/Andrea SantoniValletta, Malta. Photo: Flickr.com/Andrea Santoni

У гэтай краіне забіваюць журналістаў, карупцыя шырыцца ў вярхах улады, адмываньне грошай ідзе поўным ходам, а гандаль пашпартамі Эўрапейскага Зьвязу дае палітыкам вялікі заробак. Грубым парушэньнем вяршэнства закона на Мальце пацікавіўся Эўрапейскі парлямэнт.

У студзені эўрадэпутаты запатрабавалі адстаўкі кіраўніка кабінэту прэм’ер-міністра Мальты і міністра турызму. Яны падазраюцца ў гіганцкай карупцыі, зьвязанай з масавым гандлем пашпартамі ЭЗ і нелегальным гандлем палівам. Кіраўнік кабінэту прэм’ер-міністра прадаваў грамадзянства Мальты багатым бізнэсоўцам з Расеі і Блізкага Ўсходу. У сьвеце ёсьць шмат кліентаў, гатовых заплаціць за такі пашпарт 650 тыс. эўра.

Журналістка, якая выкрывала карупцыю высокапастаўленых палітыкаў і пісала аб гэтым у сваім блёгу, загінула ад бомбы ў сваёй машыне. Куруана Галіцыя (Curuana Galizia) раскрыла, што асобы набліжаныя да кіраўніка краіны і міністры маюць фірмы, зарэгістраваныя ў Панаме, якія варочаюць велізарнымі сумамі незарэгістраваных нідзе грошай.

У сьпісе амэрыканскай арганізацыі Freedom House, якая дасьледуе грамадзянскія свабоды ў 195 краінах сьвету, Мальта ўпала на 16 пазыцыяў.

Wprost/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт