Польскія нэанацысты ўшаноўвалі памяць А. Гітлера
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
22.01.2018 15:01
У Польшчы фашысцкая сымболіка забароненая законам.
Кадр з рэпартажа тэлеканалу TVN
Шакіруючы сюжэт паказала тэлебачаньне TVN. На ім палякі ў форме SS і Вэрмахту ўшаноўвалі памяць Адольфа Гітлера. Справу апісвае сайт «Fakt.pl».
Сярод людзей, якія ўсхвалялі Гітлера, можна знайсьці і расейскія сьляды. Апісаны ў рэпартажы Матэвуш С. «Сітас» засядае ў кіраўніцтве таварыства «Гонар і сучаснасьць», якое зладзіла тайны сход, прысьвечаны гадавіне з дня народзін Гітлера. Таго ж «Сітаса» можна знайсьці ў іншай арганізацыі – таварыстве «Не – Эўрапейскаму Зьвязу». У гэтай жа арганізацыі ва ўладах знойдзем Рафала Марэка Гвузьдзя, які паяўляецца ў фундацыі «Польска-расейскае паяднаньне».
Сам Гвузьдзь, якога журналісты распытвалі пра здарэньне, найперш казаў, што ня ведае «Сітаса», пазьней прыгадаў, што яны ўсё ж такі супрацоўнічалі, але ў канцы зноў казаў, што ніколі яго не сустрэў.
У адным няма сумненьняў: нэанацызмам павінны сур’ёзна заняцца польскія ўлады. Заявы з рашучым асуджэньнем апублікавалі ўжо міністар унутраных спраў Яахім Брудзіньскі і прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі. МУС нагадаў, што ў Польшчы забароненая фашысцкая сымболіка і абяцаў прыняць адпаведныя меры.
Fakt.pl/нг