На што палякі выдаткоўваюць грошы з праграмы „Сям'я 500 Плюс”
Жыхары краіны выдаткоўваюць атрыманую дапамогу перш за ўсё на адпачынак і вопратку.
Дзякуючы ўрадавай праграме дапамогі „Сям'я 500 Плюс” усё больш жыхароў Польшўчы выязджае на летні адпачынак. Сродкі прызначаюцца таксама на набыцьцё адзеньня, паведамляе штодзёнка „Super Express”, якая спасылаецца на даклад цэнтра ExMetrix.
„Ажыцьцяўленьне праграмы дапамогі „Сям’я 500 Плюс” прывяло да значнага павелічэньня турыстычных паездак палякаў. Гэты рост датычыць як пражываньня ў гатэлі, так і больш таннага адпачынку, напрыклад, на кемпінгу,” – чытаем у дакладзе, у якім разглядаецца ўплыў праграмы на эканоміку.
У 2016 годзе колькасьць паездак палякаў вырасла на 12% у параўнаньні з папярэднім годам, а ў 2017 годзе дадаткова на 6%. Як паведамляюць аўтары дакладу, рост тураў быў зьявай тыповай для Польшчы, то бок аналягічныя зьявы не фіксаваліся ў статыстыцы ЭЗ.
Паводле дакладу, апрача адпачынку сродкі, атрыманыя ў рамках праграмы „Сям’я 500 Плюс”, палякі прызначалі таксама на куплю вопраткі.
„З пачатку 2015 году да кастрычніка 2017 году паказчык продажу вопраткі ў Польшчы павялічыўся на 67%”, - чытаем у дакладзе.
Штодзёнка „Super Express” нагадвае, што праграма „Сям’я 500 Плюс” уступіла ў сілу 1 красавіка 2016 году. Нядаўна віцэ-прэм'ер Бэата Шыдла паведаміла, што магчыма ў 2019 годзе формула праграмы будзе пашыраная.
аз