Logo Polskiego Radia
Print

Опра Уінфры рыхтуецца на прэзыдэнта ЗША

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.01.2018 15:21
Легендарная амэрыканская тэлевядучая «актыўна абмяркоўвае» ўдзел на выбарах у 2020 г.
Опра УінфрыОпра УінфрыPrint Screen/wyborcza.pl

Легендарная амэрыканская тэлевядучая «актыўна абмяркоўвае» ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША ў 2020 годзе, паведаміла CNN, спасылаючыся на двое сяброў супэр-зоркі.

Опра Уінфры 24 гады няспынна вяла тэлешоў, у якое запрашала звычайных амэрыканцаў з іх праблемамі, а таксама зорак і галоўных палітыкаў краіны. Яна зьяўляецца найбагацейшай чарнаскурай жанчынай у ЗША і адной з найбольш уплывовых асоб у ЗША. Калі ў 2005 годзе Опра сказала, што хацела б, каб Барак Абама стаў прэзыдэнтам, яго прозьвішча зьявілася на першых палосах, а ён сам праз чатыры месяцы заявіў аб сваёй кандыдатуры.

Камэнтатары лічаць, што слава і багацьце Опры можа дапамагчы ў барацьбе за пасаду прэзыдэнта, адначасова выказваюць сумневы, ці амэрыканцы ізноў выберуць тэлезорку.

wyborcza.pl/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт