Мільярдэр мае праблемы з фармаваньнем ураду Чэхіі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
21.12.2017 15:37
Андрэй Бабіш ня можа стварыць стабільнай урадавай кааліцыі.
Андрэй БабішPAP/EPA/polskieradio.pl
У Празе працягваецца палітычны тупік, бо хаця партыя мільярдэра Андрэя Бабіша перамагла на парлямэнцкіх выбарах і ён стаў прэм’ер-міністрам, то ня можа стварыць стабільнай урадавай кааліцыі.
Партыя Бабіша АНО ў кастрычніку здабыла 30% падтрымкі і атрымала 78 мандатаў з 200 месцаў у ніжэйшай палаце парлямэнту. Агулам у дэпутацкую палату ўвайшло 9 партый, аднак толькі дзьве зь іх гатовыя супрацоўнічаць з АНО: камуністы КСЧМ і крайне правыя СПД. Аднак гэта непрэстыжныя партнэры, і Бабіш іх ня хоча ва ўрадзе. У сваю чаргу іншыя сур’ёзныя групоўкі не жадаюць супрацоўнічаць з АНО.
У Бабіша няма шмат часу на перамовы, бо на пачатку студзеня мусіць прайсьці галасаваньне вотуму даверу для ўраду. Прэзыдэнт Зэман можа аказаць дапамогу мільярдэру і пасьля няўдачы з урадавай кааліцыяй, можа яго другі раз прызначыць прэм’ер-міністрам. А калі і другі раз Бабішу не ўдасцца паклікаць урад, прэзыдэнт вызначыць кіраўніка ўраду па прапанове старшыні палаты дэпутатаў, якім зьяўляецца прадстаўнік АНО. Таму, пэрспэктыва датэрміновых выбараў у Чэхіі даволі далёкая, – піша Dziennik. Gazeta Prawna.
яс