Інавацыйны бізнэс атрымае падтрымку з Эўрапейскага Зьвязу
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
14.12.2017 12:20
Сродкі прадстаўляе праграма ЭЗ «Усходняя Польшча» у рамках праекту «Hub of Talents» .
www.pixabay.com
Пяць чарговых старт апаў атрымае па звыш 700 тыс. злотых датацыі на разьвіцьцё ў рамках праекту «Hub of Talents». Праект ажыцьцяўлялі сумесна навукова-тэхналягічныя паркі з паўночна-ўсходняй часткі Польшчы. Сродкі прадстаўляе праграма ЭЗ «Усходняя Польшча». У агульнай складанасьці ў рамках праграмы «Hub of Talents» дапамогу атрымае 35 кампаній.
Праект «Hub of Talents» створаны з мэтаю аказаць падтрымку маладым прадпрымальнікам, якія хацелі б разьвіваць інавацыйны бізнэс. Праект, разам з двума іншымі, быў выбраны Польскім агенцтвам разьвіцьця прадпрымальнасьці ў ходзе конкурсу праграмы «Усходняя Польшча». Агулам 70,6 млн. злотых датацыі атрымала 90 праектаў, пра што паведаміла Міністэрства разьвіцьця. Міністэрству ўдалося таксама дабіцца згоды Эўракамісіі на фінансаваньне астатніх станоўча ацэненых 13 праектаў.
З дадатковых сродкаў грошы атрымаюць кампаніі: A&G, Chargelity, Psycho Sparrow Boots oraz Safestrobes i WTMACHINE. Напрыклад, Фірма A&G займаецца арэндай спэцыялістычных прыладаў, якія патрэбныя дзеля выкананьня працы пад вадой, Chargelity зьяўляецца стваральнікам плятформы абслугоўваньня электрычных машын, Psycho Sparrow Boots – гэта вытворца прафэсійнага абутку для канькабежнага спорту ды беганьня, а вось WTMACHINE працуе над машынай, якая дазваляе рабіць разрэзы пры дапамозе вады пад высокім ціскам.
Праграма «Усходняя Польшча» рэалізуецца ў пяці ваяводзтвах краіны. На яе прызначана 2 млрд. эўра з Эўрапейскага фонду рэгіянальнага разьвіцьця.
нг