Logo Polskiego Radia
Print

Фонд аховы здароўя прапануе вяртаць пацыентам кошт прыватнага лячэньня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.12.2017 15:46
Гэта адбывалася б у сытуацыі, калі пацыент быў бы прымушаны доўга чакаць апэрацыі ў дзяржаўным шпіталі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Фонд аховы здароўя прапануе вяртаць пацыентам кошт прыватнага лячэньня
Гэта адбывалася б у сытуацыі, калі пацыент быў бы прымушаны доўга чакаць апэрацыі ў дзяржаўным шпіталі.
Старшыня Нацыянальнага фонду аховы здароўя ў Польшчы прапануе вызначыць максымальны час чаканьня пацыента на апэрацыю. У выпадку перавышэньня тэрміну, пацыент атрымліваў бы кампэнсацыю коштаў лячэньня ў прыватным шпіталі, паведамляе выданьне „Super Express”.
Старшыня Нацыянальнага фонду аховы здароўя Анджэй Яцына (Andrzej Jacyna) прапануе, каб даўжыня чаргі для акрэсьленых апэрацый была пазначаная ў адпаведным законе. Пацыент, які быў бы прымушаны чакаць даўжэй апэрацыі або візыту ў лекара–спэцыяліста, змог бы прайсьці апэрацыю або ісьці да лекара ў прыватнай мэдыцынскай установе. Пазьней ён мог бы зьвярнуцца ў фонд з патрабаваньнем вярнуць кошты лячэньня.
Вітальд Міхалак (Witold Michałek) з Фэдэрацыі польскіх пацыентаў станоўча ацэньвае прапанову старшыні Нацыянальнага фонду аховы здароўя.
„Арганізацыі, якія аб’ядноўваюць пацыентаў, высоўвалі гэткія прапановы ўжо даўно. Калі пацыент будзе ведаць, як доўга павінен чакаць візыту ў лекара ці апэрацыі, то ён будзе мець магчымасьць змагацца за свае правы”, - кажа Міхалак.
Як паведамляе „Super Express, рашэньне, якое прапануе старшыня Нацыянальнага фонду аховы здароўя, ужо дзейнічае ў некаторых краінах ЭЗ.
аз

Старшыня Нацыянальнага фонду аховы здароўя ў Польшчы прапануе вызначыць максымальны час чаканьня пацыента на апэрацыю. У выпадку перавышэньня тэрміну, пацыент атрымліваў бы кампэнсацыю коштаў лячэньня ў прыватным шпіталі, паведамляе выданьне „Super Express”.

Старшыня Нацыянальнага фонду аховы здароўя Анджэй Яцына (Andrzej Jacyna) прапануе, каб даўжыня чаргі для акрэсьленых апэрацый была пазначаная ў адпаведным законе. Пацыент, які быў бы прымушаны чакаць даўжэй апэрацыі або візыту ў лекара–спэцыяліста, змог бы прайсьці апэрацыю або ісьці да лекара ў прыватнай мэдыцынскай установе. Пазьней ён мог бы зьвярнуцца ў фонд з патрабаваньнем вярнуць кошты лячэньня.

Вітальд Міхалак (Witold Michałek) з Фэдэрацыі польскіх пацыентаў станоўча ацэньвае прапанову старшыні Нацыянальнага фонду аховы здароўя.

„Арганізацыі, якія аб’ядноўваюць пацыентаў, высоўвалі гэткія прапановы ўжо даўно. Калі пацыент будзе ведаць, як доўга павінен чакаць візыту ў лекара ці апэрацыі, то ён будзе мець магчымасьць змагацца за свае правы”, - кажа Міхалак.

Як паведамляе „Super Express", рашэньне, якое прапануе старшыня Нацыянальнага фонду аховы здароўя, ужо дзейнічае ў некаторых краінах ЭЗ.
аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт