Logo Polskiego Radia
Print

У ліўрэі авікаямпаніі LOT – новы лайнэр

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.12.2017 14:09
Польскі дзяржаўны авіяперавозчык набывае новыя самалёты й адкрывае новыя маршруты.
У ліўрэі польскай дзяржаўнай авіякампаніі LOT зьявіўся новы лайнэр - Boeing 737 - 800 Макс.У ліўрэі польскай дзяржаўнай авіякампаніі LOT зьявіўся новы лайнэр - Boeing 737 - 800 Макс.PAP/Tomasz Gzell

У ліўрэі авікаямпаніі LOT – новы лайнэр
Польскі дзяржаўны авіяперавозчык набывае новыя самалёты й адкрывае новыя маршруты.
У ліўрэі польскай дзяржаўнай авіякампаніі LOT зьявіўся новы лайнэр - Boeing 737 - 800 Макс. Гэта першы з шасьці самалётаў такога тыпу, заказаных нацыянальным перавозчыкам.
LOT зьяўляецца першай авіякампаніяй у Цэнтральна-Ўсходняй Эўропе, якая будзе выкарыстоўваць гэтую мадэль лайнэра.
Старшыня LOT Рафал Мільчарскі (Rafał Milczarski) паведаміў, што самалёты Boeing 737 - 800 Макс будуць абслугоўваць сярэднія па далёкасьці маршруты ў Эўропе й Азіі.
Мільчарскі зьвярнуў увагу на вялікую розьніцу ў інтэр'еры салёна.
Рафал Мільчарскі: Перш за ўсё, ёсьць зьмены ў інтэр’еры салёна. Я перакананы, што пасажыры будуць у адчаі (можа захапленьні?), таму, што ён вельмі прыгожы. Апрача таго машына вельмі выгадная, у ёй больш месца й сьвятла ў параўнаньні, напрыклад, з мадэльлю 737.
У бліжэйшы час LOT набудзе чатыры самалёты Boeing 787 Dreamliner і шэсьць самалётаў Embraer 195. Перавозчык таксама абвясьціў аб адкрыцьці новых маршрутаў. У траўні будучага году будзе наладжаны маршрут Варшава-Сінгапур.
аз

У ліўрэі польскай дзяржаўнай авіякампаніі LOT зьявіўся новы лайнэр - Boeing 737 - 800 Макс. Гэта першы з шасьці самалётаў такога тыпу, заказаных нацыянальным перавозчыкам.

LOT зьяўляецца першай авіякампаніяй у Цэнтральна-Ўсходняй Эўропе, якая будзе выкарыстоўваць гэтую мадэль лайнэра.

Старшыня LOT Рафал Мільчарскі (Rafał Milczarski) паведаміў, што самалёты Boeing 737 - 800 Макс будуць абслугоўваць сярэднія па далёкасьці маршруты ў Эўропе й Азіі.

Мільчарскі зьвярнуў увагу на вялікую розьніцу ў інтэр'еры салёна.

Рафал Мільчарскі: Перш за ўсё, ёсьць зьмены ў інтэр’еры салёна. Я перакананы, што пасажыры будуць у захапленьні, таму, што ён вельмі прыгожы. Апрача таго машына вельмі выгадная, у ёй больш месца й сьвятла ў параўнаньні, напрыклад, з мадэльлю 737.

У бліжэйшы час LOT набудзе чатыры самалёты Boeing 787 Dreamliner і шэсьць самалётаў Embraer 195. Перавозчык таксама абвясьціў аб адкрыцьці новых маршрутаў. У траўні будучага году будзе наладжаны маршрут Варшава-Сінгапур.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт