Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы ўзьнікаюць чарговыя брыгады ВТА (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.10.2017 15:11
  • прысягa жаўнераў.mp3
Падчас выходных у шасьці польскіх гарадах прысягу прынялі больш за 800 жаўнераў Войскаў тэрытарыяльнай абароны.
Замасьць - прысягa жаўнераў Войскаў тэрытарыяльнай абароны.Замасьць - прысягa жаўнераў Войскаў тэрытарыяльнай абароны. PAP/Wojciech Pacewicz

У Польшчы ўзьнікаюць чарговыя брыгады ВТА (ФОТА)
Падчас выходных у шасьці польскіх гарадах прысягу прынялі больш за 800 жаўнераў Войскаў тэрытарыяльнай абароны.
Учора ў горадзе Замасьць (Zamość) у Люблінскім ваяводзтве міністар нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч прыняў удзел ва ўрачыстасьці, падчас якой прысягу прынялі больш за 200 жаўнераў 2-й Люблінскай брыгады Войскаў тэрытарыяльнай абароны.
Падчас мінулых выходных у шасьці польскіх гарадах прысягу прынялі больш за 800 жаўнераў ВТА.
Тэму працягвае Анна Задрожна:
Зьвяртаючыся да жаўнераў, міністар Антоні Мацярэвіч падкрэсьліў, што Войскі тэрытарыяльнай абароны - гэта род узброеных сілаў, унікальны нават у рамках Паўночнаатлянтычнага альянсу.
Антоні Мацярэвіч: Вы вырашылі ўступіць у выключны род войскаў. Сёньня да вас прыглядаюцца ўсе нашы хаўрусьнікі. У NATO няма такога камандзіра, які не задумоўваўся б пра вашу ролю. Я перакананы, што вы будзеце даваць добры прыклад. Ваша служба будзе зводзіцца ня толькі да вучэньняў, але таксама да штодзённай дапамогі мясцоваму насельніцтву.
Міністар Мацярэвіч задаволены працэсам фарміраваньня ВТА.
Антоні Мацярэвіч: Я нават ня думаў, што мы здолеем гэта зрабіць настолькі хутка й пасьпяхова. Я маю на ўвазе, перш за ўсё, падрыхтоўку жаўнераў. Таму я хачу падзякаваць як камандзірам, так і жаўнерам, ад якіх усё залежала.
Урачыстая прысяга, якую прынялі жаўнеры ВТА - гэта заканчэньне цыклу вучэньняў. Падчас іх кандыдаты ў ВТА знаёміліся са зброяй, асновамі ваеннай тактыкі, а таксама спосабамі выжываньня на полю бою.
Жаўнер ВТА Патрыцыя Стшалкоўска (Patrycja Strzałkowska), якая працуе парамэдыкам, кажа, што падчас вучэньняў яна магла выкарыстаць свае прафэсійныя веды, а таксама навучыцца новым рэчам.
Патрыцыя Стшалкоўска: Час быў запоўнены ад першага да апошняга дня. Было шмат розных задачаў да выкананьня. Таму можна было паказаць сябе зь лепшага боку ў розных галінах. Таксама выкладчыкі й інструктары аказаліся адэкватнымі. Яны нам вельмі дапамагалі ў рэалізацыі даручаных заданьняў.
У Супрасьлі (Supraśl) прысягу прынялі каля 50 жаўнераў 1-й Падляскай брыгады ВТА. Нягледзячы на дождж, цырымонія прайшла на мясцовых бульварах і сабрала шмат людзей. Сярод іх былі, у прыватнасьці, намесьнік міністра абароны Томаш Шаткоўскі (Tomasz Szatkowski) і намесьнік кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў й адміністрацыі Яраслаў Зяліньскі (Jarosław Zieliński). Былі таксама парлямэнтары з Падляшша, прадстаўнікі мясцовых органаў улады, вэтэраны й жыхары Супрасьля.
Жаўнерка: Гэта ўрок патрыятызму, салідарнасьці, сяброўства й адказнасьці. Гэта таксама нагода праверкі сваіх фізычных магчымасьцяў і атрыманьня новага досьведу.
Жаўнер: Я задаволены й пляную надалей прымаць удзел у падрыхтоўцы й разьвівацца.
Камандуючы 1-й Падляскай брыгады Войскаў тэрытарыяльнай абароны палкоўнік Славамір Кацаноўскі (Sławomir Kocanowski) заахвочваў уступаць у ВТА.
Палкоўнік Славамір Кацаноўскі: Мы запрашаем усіх, хто хоча ўступіць у Войскі тэрытарыяльнай абароны, паўдзельнічаць у апошняй сёлета падрыхтоўцы. 17 сьнежня жаўнеры будуць прымаць апошнюю ў бягучым годзе прысягу.
У 1-й Падляскай брыгадзе Войскаў тэрытарыяльная абароны служыць каля 1200 жаўнераў.
Служыць Польшчы, абараняць ейную незалежнасьць і межы прысягала таксама больш за 70 жаўнераў тэрытарыяльнай абароны ў Аўгуставе.
Прысутны на цырымоніі віцэ-міністар нацыянальнай абароны Барталамей Грабскі (Bartłomiej Grabski), падкрэсьліваў зацікаўленьне новым родам узброеных сілаў у краіне.
Барталамей Грабскі: Я бачу вялікае зацікаўленьне й рашучасьць маладых людзей, якія ўступаюць у Войскі тэрытарыяльнай абароны. Гэта новы род польскіх узброеных сілаў, які будзе цесна супрацоўнічаць з мясцовым насельніцтвам і таму гэта важны элемэнт польскай арміі.
Новыя жаўнеры ВТА таксама былі задаволеныя сваім рашэньнем.
Жаўнер: Да ўступленьня мне заахвоціў бацька – вайсковец. Цяпер я заахвочваю ўсіх. Гэта выдатны досьвед. Мае ўражаньні станоўчыя. Я тут сустрэў вельмі цікавых людзей.
Цягам апошніх выходных прысягу прынялі жаўнеры ВТА ў шасьці гарадах краіны, у тым ліку ў Супрасьлі, Граеве, Седльцах, Кросьне, Аўгуставе і г.д. Жаўнеры прымалі прысягу пасьля заканчэньня 16-дзённай падрыхтоўкі. Поўная падрыхтоўка жаўнераў ВТА будзе працягвацца 3 гады.
Войскі тэрытарыяльнай абароны – гэта новы, пяты род Узброеных сіл Польшчы, побач з сухапутнымі войскамі, ваенна-паветранымі сіламі, спэцыяльнымі сіламі й ваенна-марскімі сіламі.
ВТА былі створаныя па ініцыятыве міністра нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіча 1 студзеня 2017 году. Афіцэры й жаўнеры ВТА на штодзень функцыянуюць у грамадзтве як цывільныя асобы, але часта прымаюць удзел у вучэньнях і ў кожны момант павінны быць гатовыя прыбыць у распараджэньне часьці. ВТА павінны быць падрыхтаваныя да дзеяньняў у час міру, крызысу й вайны. Яны будуць падтрымліваць апэратыўныя сілы, выратавальныя службы й мясцовае грамадзтва. Іхная задача - гэта, напрыклад, супрацьдзеяньне стыхіі й ліквідацыя наступстваў стыхійных бедзтваў.
Мэтавая колькасьць згаданых сіл павінна скласьці больш за 50 тыс. чалавек. Паводле плянаў, брыгады ВТА павінны ўзьнікнуць у кожным ваяводзтве, а ў Мазавецкім ваяводзтве – дзьве.
аз

Учора ў горадзе Замасьць (Zamość) у Люблінскім ваяводзтве міністар нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч прыняў удзел ва ўрачыстасьці, падчас якой прысягу прынялі больш за 200 жаўнераў 2-й Люблінскай брыгады Войскаў тэрытарыяльнай абароны.

Падчас мінулых выходных у шасьці польскіх гарадах прысягу прынялі больш за 800 жаўнераў ВТА.

Зьвяртаючыся да жаўнераў, міністар Антоні Мацярэвіч падкрэсьліў, што Войскі тэрытарыяльнай абароны - гэта род узброеных сілаў, унікальны нават у рамках Паўночнаатлянтычнага альянсу.

Антоні
Антоні Мацярэвіч прыняў удзел ва ўрачыстасьціў горадзе Замасьць.

Антоні Мацярэвіч: Вы вырашылі ўступіць у выключны род войскаў. Сёньня да вас прыглядаюцца ўсе нашы хаўрусьнікі. У NATO няма такога камандзіра, які не задумоўваўся б пра вашу ролю. Я перакананы, што вы будзеце даваць добры прыклад. Ваша служба будзе зводзіцца ня толькі да вучэньняў, але таксама да штодзённай дапамогі мясцоваму насельніцтву.

Міністар Мацярэвіч задаволены працэсам фарміраваньня ВТА.

Антоні Мацярэвіч: Я нават ня думаў, што мы здолеем гэта зрабіць настолькі хутка й пасьпяхова. Я маю на ўвазе, перш за ўсё, падрыхтоўку жаўнераў. Таму я хачу падзякаваць як камандзірам, так і жаўнерам, ад якіх усё залежала.

Урачыстая прысяга, якую прынялі жаўнеры ВТА - гэта заканчэньне цыклу вучэньняў. Падчас іх кандыдаты ў ВТА знаёміліся са зброяй, асновамі ваеннай тактыкі, а таксама спосабамі выжываньня на полю бою.

Замасьць
Замасьць - прысягa жаўнераў Войскаў тэрытарыяльнай абароны.

Жаўнер ВТА Патрыцыя Стшалкоўска (Patrycja Strzałkowska), якая працуе парамэдыкам, кажа, што падчас вучэньняў яна магла выкарыстаць свае прафэсійныя веды, а таксама навучыцца новым рэчам.

Патрыцыя Стшалкоўска: Час быў запоўнены ад першага да апошняга дня. Было шмат розных задачаў да выкананьня. Таму можна было паказаць сябе зь лепшага боку ў розных галінах. Таксама выкладчыкі й інструктары аказаліся адэкватнымі. Яны нам вельмі дапамагалі ў рэалізацыі даручаных заданьняў.

У Супрасьлі (Supraśl) прысягу прынялі каля 50 жаўнераў 1-й Падляскай брыгады ВТА. Нягледзячы на дождж, цырымонія прайшла на мясцовых бульварах і сабрала шмат людзей. Сярод іх былі, у прыватнасьці, намесьнік міністра абароны Томаш Шаткоўскі (Tomasz Szatkowski) і намесьнік кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў й адміністрацыі Яраслаў Зяліньскі (Jarosław Zieliński). Былі таксама парлямэнтары з Падляшша, прадстаўнікі мясцовых органаў улады, вэтэраны й жыхары Супрасьля.

Жаўнерка ВТА: Гэта ўрок патрыятызму, салідарнасьці, сяброўства й адказнасьці. Гэта таксама нагода праверкі сваіх фізычных магчымасьцяў і атрыманьня новага досьведу.

Жаўнер ВТА: Я задаволены й пляную надалей прымаць удзел у падрыхтоўцы й разьвівацца.

Камандуючы 1-й Падляскай брыгады Войскаў тэрытарыяльнай абароны палкоўнік Славамір Кацаноўскі (Sławomir Kocanowski) заахвочваў уступаць у ВТА.

Камандуючы
Камандуючы 1-й Падляскай брыгады Войскаў тэрытарыяльнай абароны палкоўнік Славамір Кацаноўскі.

Палкоўнік Славамір Кацаноўскі: Мы запрашаем усіх, хто хоча ўступіць у Войскі тэрытарыяльнай абароны, паўдзельнічаць у апошняй сёлета падрыхтоўцы. 17 сьнежня жаўнеры будуць прымаць апошнюю ў бягучым годзе прысягу.

У 1-й Падляскай брыгадзе Войскаў тэрытарыяльная абароны служыць каля 1200 жаўнераў.

Служыць Польшчы, абараняць ейную незалежнасьць і межы прысягала таксама больш за 70 жаўнераў тэрытарыяльнай абароны ў Аўгуставе.

Прысутны на цырымоніі віцэ-міністар нацыянальнай абароны Барталамей Грабскі (Bartłomiej Grabski), падкрэсьліваў зацікаўленьне новым родам узброеных сілаў у краіне.

Барталамей Грабскі: Я бачу вялікае зацікаўленьне й рашучасьць маладых людзей, якія ўступаюць у Войскі тэрытарыяльнай абароны. Гэта новы род польскіх узброеных сілаў, які будзе цесна супрацоўнічаць з мясцовым насельніцтвам і таму гэта важны элемэнт польскай арміі.

Цягам апошніх выходных прысягу прынялі жаўнеры ВТА ў шасьці гарадах краіны, у тым ліку ў Супрасьлі, Граеве, Седльцах, Кросьне, Аўгуставе і г.д. Жаўнеры прымалі прысягу пасьля заканчэньня 16-дзённай падрыхтоўкі. Поўная падрыхтоўка жаўнераў ВТА будзе працягвацца 3 гады.

Войскі тэрытарыяльнай абароны – гэта новы, пяты род Узброеных сіл Польшчы, побач з сухапутнымі войскамі, ваенна-паветранымі сіламі, спэцыяльнымі сіламі й ваенна-марскімі сіламі.

Прысягa
Прысягa жаўнераў Войскаў тэрытарыяльнай абароны.

ВТА былі створаныя па ініцыятыве міністра нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіча 1 студзеня 2017 году. Афіцэры й жаўнеры ВТА на штодзень функцыянуюць у грамадзтве як цывільныя асобы, але часта прымаюць удзел у вучэньнях і ў кожны момант павінны быць гатовыя прыбыць у распараджэньне часьці. ВТА павінны быць падрыхтаваныя да дзеяньняў у час міру, крызысу й вайны. Яны будуць падтрымліваць апэратыўныя сілы, выратавальныя службы й мясцовае грамадзтва. Іхная задача - гэта, напрыклад, супрацьдзеяньне стыхіі й ліквідацыя наступстваў стыхійных бедзтваў.

Мэтавая колькасьць згаданых сіл павінна скласьці больш за 50 тыс. чалавек. Паводле плянаў, брыгады ВТА павінны ўзьнікнуць у кожным ваяводзтве, а ў Мазавецкім ваяводзтве – дзьве.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт