Logo Polskiego Radia
Print

Ці Вялікабрытанія нарэшце зацікавілася Беларусьсю?

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.10.2017 16:11
  • Беларусь-Вялікабрытанія.mp3
Упершыню за гады незалежнасьці Беларусь наведаў брытанскі чыноўнік высокага ўзроўню.
PAP/EPA/ANDY RAIN

Вялікабрытанія практычна не зьвяртала ўвагі на Беларусь пасьля таго, як краіна здабыла незалежнасьць у 1991 годзе. Лёндан заставаўся трывалым прыхільнікам жорсткай лініі ў дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі і пазьбягаў кантактаў з уладамі ў Менску. Толькі праз два гады пасьля таго, як пачалася нармалізацыя адносінаў паміж Беларусьсю і ЭЗ, першы брытанскі чыноўнік высокага ўзроўню наведаў Менск.
Сэр Алан Дункан, малодшы міністар ва ўрадзе Вялікабрытаніі, прыехаў у першую чаргу каб вывучыць пазыцыю Беларусі ў дачыненьні да канфлікту ва Ўкраіне. Акрамя таго, Дункан паспрабаваў сфармуляваць прапановы па палітыцы Вялікабрытаніі ў дачыненьні да Беларусі пасьля брэксіту. Ці дасьць гэты візыт штуршок сур’ёзным зьменам у беларуска-брытанскіх адносінах?
Старэйшы аналітык Цэнтра Астрагорскага Ігар Губарэвіч гаворыць, што да гэтага часу пра нейкія адносіны паміж Беларусьсю і Вялікабрытаніяй гаварыць цяжка.
І. Губарэвіч: Вялікабрытанія, безумоўна, цікавіцца Беларусьсю. Гэта вялікая дзяржава, якая ня можа не цікавіцца ўсім, што адбываецца ў сьвеце. Але актыўнага ўзаемадзеяньня паміж уладамі дзьвюх краін не было. Кантакты адбываліся на ўзроўні дыпляматаў ці чыноўнікаў МЗС.
На думку спэцыяліста, візыт сэра Алана Дункана мае дзьве відавочныя прычыны. Першая – гэта роля Беларусі ў кантэксьце рэгіянальнай бясьпекі ў сувязі з крызысам ва Ўкраіне. Вялікабрытанія зацікаўленая ў тым, каб пазыцыя Беларусі, як пляцоўкі для перамоваў, як краіны, якая не падтрымала анэксіі Крыма, не мянялася. «Брытанскаму міністру было цікава з першых вуснаў даведацца на колькі сурʼёзна Беларусь зьбіраецца прытрымлівацца таго ж курсу», – гаворыць Ігар Губарэвіч.
І. Губарэвіч: Другая прычына – Вялікабрытанія пачала працэдуру брэксіту. Цяпер Лёндан выпрацоўвае сваю палітыку і ня будзе зьвязаны пазыцыяй іншых краін ЭЗ. Міністар падчас візыту падкрэсьліў, што яны будуць каардынаваць са сваімі партнэрамі замежную палітыку. Думаю, у дачыненьні да Беларусі гэта будзе заставацца актуальным. Усё ж Вялікабрытанія павінна самастойна выпрацоўваць пазыцыю. Таму візыт меў выведвальны характар, як выглядае сытуацыя на месцы, як будаваць брытанскую палітыку ў дачыненьні да Беларусі.
На думку спэцыяліста, візыт кардынальным чынам не паўплывае на адносіны паміж краінамі, ня выведзе іх на іншы ўзровень. Брытанія надалей будзе захоўваць пэўную адлегласьць – падводзіць вынік Ігар Губарэвіч.
Поўную размову слухайце ў далучаным гукавым файле.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт