Logo Polskiego Radia
Print

Газавы калідор „Поўнач-Поўдзень” паспрыяе энэргетычнай незалежнасьці Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.09.2017 15:36
  • Поўнач-Поўдзень.mp3
Новая інвэстыцыя - элемэнт палітыкі, накіраванай на ўмацаваньне энэргабясьпекі Польшчы й Цэнтральнай Эўропы.
PAP/Maciej Kulczyński

Газавы калідор „Поўнач-Поўдзень” паспрыяе энэргетычнай незалежнасьці Польшчы
Новая інвэстыцыя - элемэнт палітыкі, накіраванай на ўмацаваньне энэргабясьпекі Польшчы й Цэнтральнай Эўропы.
Кампанія Gaz-System здала ў эксплёатацыю газаправод „Чэшаў-Вешхавіцэ” (Czeszów-Wierzchowice). Гэта частка газавага калідора „Поўнач-Поўдзень”, які ў выніку разам з трубаправодам Baltic Pipe павінен спалучыць тэрмінал звадкаванага газу ў балтыйскім горадзе Сьвінавуйсьце з падобным тэрміналам, які будзе пабудаваны ў горадзе Крк у Харватыі.
Тэму працягвае Анна Задрожна:
Працягласьць уведзенага ў эксплёатацыю газаправода складае 14 кілямэтраў. Труба праходзіць па тэрыторыі гмінаў Завоня й Красьніцэ (Zawonia, Krośnice) ў Ніжнесылескім ваяводзтве.
„Труба зьяўляецца часткай калідора „Поўнач-Поўдзень”, пры дапамозе якога адбудзецца поўная інтэграцыя газавай інфраструктуры ў цэнтральнай частцы Эўропы”, - кажа Пётр Мацёнжэк (Piotr Maciążek) з парталу energetyka24.com.
Пётр Мацёнжэк: Польшча пасьпяхова рэалізуе праект калідора „Поўнач-Поўдзень”, то бок газатранспартнай сыстэмы паміж Балтыкай і Адрыятыкай. Сыстэма дазволіць краінам Вышаградзкай групы й Харватыі абменьвацца газам у выпадку неабходнасьці. Інакш кажучы, дазволіць стварыць супольны рынак „блакітнага паліва”.
Кошт інвэстыцыі склаў 91 мільён злотых, зь якіх палова (47,7 мльн злотых) - гэта сродкі з фондаў Эўразьвязу.
Калідор „Поўнач-Поўдзень” зьяўляецца праектам агульнаэўрапейскага значэньня. Такі статус мае таксама некалькі іншых інвэстыцый, рэалізаваных кампаніяй Gaz-System, сярод іншага, інтэрканэктар (спалучэньне - рэд.) „Польшча-Летува”, газаправод Baltic Pipe, пашырэньне тэрмінала звадкаванага газу ў Сьвінавуйсьці, пашырэньне зыходных кропак Ямальскага газаправода й інтэрканэктараў паміж Польшчай і Славаччынай.
Пётр Мацёнжэк лічыць, што гэтая інвэстыцыя – надзвычай важная па некалькіх прычынах.
Пётр Мацёнжэк: Чаму гэта настолькі важна? Гэта важна таму, што ў выніку дамінацыі Савецкага Саюза ўсе газаправоды ў Цэнтральнай Эўропе да гэтай пары праходзілі з Усходу Эўропы на Захад.
Новая інвэстыцыя зьяўляюцца элемэнтам палітыкі, накіраванай на ўмацаваньне энэргетычнай бясьпекі Польшчы й Цэнтральнай Эўропы.
Пётр Мацёнжэк дадаў, што менавіта па гэтай прычыне Польшча й краіны рэгіёну будуюць газаправоды з поўначы на поўдзень.
Пётр Мацёнжэк: Кампанія Gaz-System пасьлядоўна стварае ў Польшчы элемэнты калідора „Поўнач-Поўдзень”. І многае сьведчыць пра тое, што да канца бягучага дзесяцігодзьдзя (2020 году – рэд.) дзякуючы гэтай інвэстыцыі Польшча пашырыць сваю незалежнасьць у энэргетычнай галіне.
Згодна плянам газавы калідор „Поўнач – Поўдзень” будзе мець дзьве ніткі - усходнюю й заходнюю, у склад якой уваходзіць менавіта газаправод „Чэшаў-Вешхавіцэ”. Заходняя нітка будзе праходзіць па тэрыторыі Польшчы, Чэхіі, Славаччыны, Вугоршчыны й Харватыі.
Асноўная мэта будаўніцтва заходняй ніткі калідора „Поўнач-Поўдзень” - гэта павелічэньне прапускной здольнасьці паміж Польшчай і Чэхіяй шляхам мадэрнізацыі й будаўніцтва сыстэм паставак газу па абодвух баках мяжы разам зь інтэрканэктарам „Польшча-Чэхія”. Гэта забясьпечыць магчымасьць транспартаваць газ у абодвух кірунках.
„У нас ёсьць новыя крыніцы паставак газу, напрыклад, марскі тэрмінал імя прэзыдэнта Леха Качыньскага. Мы зрабілі чарговы крок у будаўніцтве Балтыйскай трубы (Baltic Pipe). Аднак дзеля таго, каб пастаўкі газу для польскай прамысловасьці былі магчымыя, неабходным зьяўляецца разьвіцьцё ўнутранай сеткі трубаправодаў. Газаправод „Чэшаў-Вешхавіцэ” набліжае нас да дасягненьня гэтай мэты”, - напісаў у прэс-рэлізе віцэ-старшыня кампаніі Gaz-System Артур Завартка (Artur Zawartko).
Паводле кампаніі Gaz-System, запуск новага газаправода, апрача паляпшэньня ў краіне ступені энэргетычнай бясьпекі й дывэрсыфікацыі крыніцаў паставак блакітнага паліва, прынясе Польшчы таксама шэраг іншых плюсаў. Гаворка ідзе, напрыклад, пра выкарыстаньне лішняга аб’ёму газу, імпартаванага зь Нямеччыны.
Кампанія Gaz-System – гэта апэратар газаправодаў у Польшчы.
аз

Кампанія Gaz-System здала ў эксплёатацыю газаправод „Чэшаў-Вешхавіцэ” (Czeszów-Wierzchowice). Гэта частка газавага калідора „Поўнач-Поўдзень”, які ў выніку разам з трубаправодам Baltic Pipe павінен спалучыць тэрмінал звадкаванага газу ў балтыйскім горадзе Сьвінавуйсьце з падобным тэрміналам, які будзе пабудаваны ў горадзе Крк у Харватыі.

Працягласьць уведзенага ў эксплёатацыю газаправода складае 14 кілямэтраў. Труба праходзіць па тэрыторыі гмінаў Завоня й Красьніцэ (Zawonia, Krośnice) ў Ніжнесылескім ваяводзтве.

PAP/Maciej
PAP/Maciej Kulczyński

„Труба зьяўляецца часткай калідора „Поўнач-Поўдзень”, пры дапамозе якога адбудзецца поўная інтэграцыя газавай інфраструктуры ў цэнтральнай частцы Эўропы”, - кажа Пётр Мацёнжэк (Piotr Maciążek) з парталу energetyka24.com.

Пётр Мацёнжэк: Польшча пасьпяхова рэалізуе праект калідора „Поўнач-Поўдзень”, то бок газатранспартнай сыстэмы паміж Балтыкай і Адрыятыкай. Сыстэма дазволіць краінам Вышаградзкай групы й Харватыі абменьвацца газам у выпадку неабходнасьці. Інакш кажучы, дазволіць стварыць супольны рынак „блакітнага паліва”.

Кошт інвэстыцыі склаў 91 мільён злотых, зь якіх палова (47,7 мльн злотых) - гэта сродкі з фондаў Эўразьвязу.

Калідор „Поўнач-Поўдзень” зьяўляецца праектам агульнаэўрапейскага значэньня. Такі статус мае таксама некалькі іншых інвэстыцый, рэалізаваных кампаніяй Gaz-System, сярод іншага, інтэрканэктар (спалучэньне - рэд.) „Польшча-Летува”, газаправод Baltic Pipe, пашырэньне тэрмінала звадкаванага газу ў Сьвінавуйсьці, пашырэньне зыходных кропак Ямальскага газаправода й інтэрканэктараў паміж Польшчай і Славаччынай.

Пётр Мацёнжэк лічыць, што гэтая інвэстыцыя – надзвычай важная па некалькіх прычынах.

Пётр Мацёнжэк: Чаму гэта настолькі важна? Гэта важна таму, што ў выніку дамінацыі Савецкага Саюза ўсе газаправоды ў Цэнтральнай Эўропе да гэтай пары праходзілі з Усходу Эўропы на Захад.

Новая інвэстыцыя зьяўляюцца элемэнтам палітыкі, накіраванай на ўмацаваньне энэргетычнай бясьпекі Польшчы й Цэнтральнай Эўропы.Пётр Мацёнжэк дадаў, што менавіта па гэтай прычыне Польшча й краіны рэгіёну будуюць газаправоды з поўначы на поўдзень.

Пётр Мацёнжэк: Кампанія Gaz-System пасьлядоўна стварае ў Польшчы элемэнты калідора „Поўнач-Поўдзень”. І многае сьведчыць пра тое, што да канца бягучага дзесяцігодзьдзя (2020 году – рэд.) дзякуючы гэтай інвэстыцыі Польшча пашырыць сваю незалежнасьць у энэргетычнай галіне.

Згодна плянам газавы калідор „Поўнач – Поўдзень” будзе мець дзьве ніткі - усходнюю й заходнюю, у склад якой уваходзіць менавіта газаправод „Чэшаў-Вешхавіцэ”. Заходняя нітка будзе праходзіць па тэрыторыі Польшчы, Чэхіі, Славаччыны, Вугоршчыны й Харватыі.

PAP/Maciej
PAP/Maciej Kulczyński

Асноўная мэта будаўніцтва заходняй ніткі калідора „Поўнач-Поўдзень” - гэта павелічэньне прапускной здольнасьці паміж Польшчай і Чэхіяй шляхам мадэрнізацыі й будаўніцтва сыстэм паставак газу па абодвух баках мяжы разам зь інтэрканэктарам „Польшча-Чэхія”. Гэта забясьпечыць магчымасьць транспартаваць газ у абодвух кірунках.

PAP/Maciej
PAP/Maciej Kulczyński

„У нас ёсьць новыя крыніцы паставак газу, напрыклад, марскі тэрмінал імя прэзыдэнта Леха Качыньскага. Мы зрабілі чарговы крок у будаўніцтве Балтыйскай трубы (Baltic Pipe). Аднак дзеля таго, каб пастаўкі газу для польскай прамысловасьці былі магчымыя, неабходным зьяўляецца разьвіцьцё ўнутранай сеткі трубаправодаў. Газаправод „Чэшаў-Вешхавіцэ” набліжае нас да дасягненьня гэтай мэты”, - напісаў у прэс-рэлізе віцэ-старшыня кампаніі Gaz-System Артур Завартка (Artur Zawartko).

Паводле кампаніі Gaz-System, запуск новага газаправода, апрача паляпшэньня ў краіне ступені энэргетычнай бясьпекі й дывэрсыфікацыі крыніцаў паставак блакітнага паліва, прынясе Польшчы таксама шэраг іншых плюсаў. Гаворка ідзе, напрыклад, пра выкарыстаньне лішняга аб’ёму газу, імпартаванага зь Нямеччыны.
Кампанія Gaz-System – гэта апэратар газаправодаў у Польшчы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт