Logo Polskiego Radia
Print

Закапанэ хоча прыбраць прыдарожныя рэклямныя шчыты

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.09.2017 15:17
Бо яны абмяжоўваюць бачнасьць, адцягваюць увагу кіроўцаў і выглядаюць неэстэтычна.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Закапанэ хоча прыбраць прыдарожныя рэклямныя шчыты
Бо яны абмяжоўваюць бачнасьць, адцягваюць увагу кіроўцаў і выглядаюць неэстэтычна.
Маршал Малапольскага ваяводзтва абяцае, што на працягу двух бліжэйшых гадоў з абочынаў трасы Кракаў – Закапанэ (на поўдні Польшчы) зьнікнуць прыдарожныя рэклямныя шчыты, якія абмяжоўваюць бачнасьць, адцягваюць увагу кіроўцаў і выглядаюць неэстэтычна. Улады большасьці муніцыпалітэтаў уздоўж трасы зьяўляюцца прыхільнікамі гэтай ідэі, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
Прыбраць шчыты дазваляе закон аб ляндшафце, які падтрымала 11 з 13 муніцыпалітэтаў, разьмешчаных уздоўж трасы ў курортны гарадок. Аднак для таго, каб закон пачаў дзейнічаць на мясцовым узроўні, гміны павінны спачатку прыняць адмысловыя пастановы. Праблему з рэклямнымі шчытамі заўважыў кожны, хто хоць раз падарожнічаў па гэтай трасе.
Улады Малапольскага ваяводзтва падрыхтавалі ўзоры пастановаў. Яны прадугледжваюць, што рэклямных шчытоў немагчыма будзе ставіць бліжэй, чым на адлегласьці 200 мэтраў ад краю дарогі па-за населенымі пунктамі й 50 мэтраў - на тэрыторыі пунктаў.
Закон аб ляндшафце дзейнічае ў Польшчы ўжо амаль два гады. Ён дае муніцыпалітэтам магчымасьць самастойна прымаць рашэньні адносна правіл разьмяшчэньня прыдарожнай рэклямы, а таксама штрафаваць за іх парушэньне.
Аднак да гэтай пары пастановы па ляндшафце прымалі ў асноўным улады буйных гарадоў. Напрыклад, Кракаў такім чынам вырашыў абараняць свае гістарычныя аб’екты ад стракатых рэклямаў.
Тым часам рэклямныя шчыты - гэта ня толькі праблема эстэтычнага характару, што пацьвярджаюць дасьледаваньні навукоўцаў з Познаньскага тэхналягічнага ўнівэрсытэта. Аказалася, што большасьць шчытоў занадта яркая й хутка прыводзіць кіроўцаў да стомленасьці.
Варта дадаць, што праблемы адносяцца перш за ўсё да тых рэклямных шчытоў, якія разьмешчаныя на прыватных зямельных участках, паколькі правілы іх разьмяшчэньня на абочынах дарог акрэсьлівае адмысловы закон аб дарогах агульнага карыстаньня.
Дарэчы, пакуль што да пагадненьня наконт забароны рэклямных шчытоў не далучыліся дзьве гміны - Шафляры й Белы Дунаец. Менавіта там сярод усіх муніцыпалітэтаў у рэгіёне Падгале колькасьць рэклямных шчытоў найбольшая, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт