Logo Polskiego Radia
Print

Польскія навукоўцы атрымалі дазвол на раскопкі ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 25.08.2017 17:22
Спэцыялісты змогуць эксгумаваць парэшткі жаўнераў Войска Польскага, якія загінулі ў баях з чырвонаармейцамі пад Вялейкай.
Здымак паласы газэты RzeczpospolitaЗдымак паласы газэты Rzeczpospolita

Польскія навукоўцы змогуць эксгумаваць парэшткі салдатаў, забітых у барацьбе з чырвонаармейцамі на тэрыторыі Беларусі. Згоду на правядзеньне дасьледаваньняў атрымаў Інстытут нацыянальнай памяці. Пра гэта піша сёньня газэта Rzeczpospolita. Паведамляецца, што пошукі ў Вялейскім раёне, дзе некалі знаходзіўся польскі памежны корпус, пачнуцца ў панядзелак 4 верасьня.
Калі парэшткі вайскоўцаў удасца знайсьці, спэцыялісты правядуць эксгумацыю, а пасьля астанкі будуць перанесеныя ў месца, дзе пахаваныя іншыя польскія салдаты. Паводле гісторыкаў, больш за 10 чалавек загінулі недалёка ад вёскі Пагост 17 верасьня 1939 году падчас атакі чырвонаармейцаў. Дагэтуль застаецца пытаньне – людзі паляглі ў баі ці былі расстраляныя. Знайсьці адказ і хочуць навукоўцы. Вядома, што целы пахавалі мясцовыя жыхары. Зараз на гэтым месцы – поле. Падчас пошукаў польскім экспэртам будзе дапамагаць беларускі спэцбатальён.
Згоду, атрыманую ад афіцыйнага Менску, у Варшаве называюць пераломным момантам. Падобныя працы на тэрыторыі Беларусі не праводзіліся больш за 10 гадоў. Яшчэ ў мінулым годзе Польшча не змагла атрымаць дазвол на раскопкі ў Гарадзенскім раёне, дзе таксама могуць быць пахаваныя жаўнеры. Між тым, нядаўна польскія спэцыялісты правялі пошукі на захадзе Ўкраіны. Там яны знайшлі групавую магілу легіянэраў, загінулых у 1915 годзе.
Яшчэ раней падобныя экспэдыцыя адбылася ў Летуве. Прадстаўнікі Інстытуту нацыянальнай памяці правялі эксгумацыю парэшткаў капрала Эдварда Бучка, што загінуў падчас Другой сусьветнай вайны, змагаючыся з салдатамі Вэрмахту.

Польскія навукоўцы змогуць эксгумаваць парэшткі салдатаў, забітых у баях з чырвонаармейцамі на тэрыторыі Беларусі. Згоду на правядзеньне дасьледаваньняў атрымаў Інстытут нацыянальнай памяці. Пра гэта піша сёньня газэта Rzeczpospolita. Паведамляецца, што пошукі ў Вялейскім раёне, дзе некалі знаходзіўся польскі памежны корпус, пачнуцца ў панядзелак, 4 верасьня.

Калі парэшткі вайскоўцаў удасца знайсьці, спэцыялісты правядуць эксгумацыю, а пасьля астанкі будуць перанесеныя на польскія вайсковыя могілкі. Паводле гісторыкаў, больш за 10 чалавек загінулі недалёка ад вёскі Пагост 17 верасьня 1939 году падчас атакі чырвонаармейцаў. Дагэтуль застаецца пытаньне – людзі паляглі ў баі ці былі расстраляныя. Знайсьці адказ і хочуць навукоўцы. Вядома, што целы пахавалі мясцовыя жыхары. Зараз на гэтым месцы – поле. Падчас пошукаў польскім экспэртам будзе дапамагаць беларускі спэцбатальён.

Згоду, атрыманую ад афіцыйнага Менску, у Варшаве называюць пераломным момантам. Падобныя працы на тэрыторыі Беларусі не праводзіліся больш за 10 гадоў. Яшчэ ў мінулым годзе Польшча не змагла атрымаць дазвол на раскопкі ў Гарадзенскім раёне, дзе таксама могуць быць пахаваныя жаўнеры. Між тым, нядаўна польскія спэцыялісты правялі пошукі на захадзе Ўкраіны. Там яны знайшлі брацкую магілу легіянэраў, загінулых у 1915 годзе.

Яшчэ раней падобныя экспэдыцыя адбылася ў Летуве. Прадстаўнікі Інстытуту нацыянальнай памяці правялі эксгумацыю парэшткаў капрала Эдварда Бучка, што загінуў падчас Другой сусьветнай вайны, змагаючыся з салдатамі Вэрмахту.

св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт