Logo Polskiego Radia
Print

Спэцыялісты: Польшчы патрэбная новая сыстэма мэтэаапавяшчэньняў

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 14.08.2017 17:21
  • надвор'е.mp3
Паводле асацыяцыі Łowcy Burz, гэта дапамагло б пазьбегнуць сурёзных людзкіх ахвяраў у будучыні.
PAP/Dominik Kulaszewicz

Расьце лічба ахвяр навальніцаў, якія абрынуліся на Польшчу ўначы зь пятніцы на суботу. У горадзе Лешна, што ў Вялікапольскім ваяводзтве, урачы не змаглі ўратаваць параненую 60-гадовую жанчыну. Яна стала ўжо шостай загінулай у выніку стыхіі. У сьпісе параненых – амаль 50 асобаў. Сярод памерлых і пацярпелых – скаўты, якія падчас буры знаходзіліся ў лягеры на поўначы краіны. Працяг тэмы – у матэрыяле Васіля Садоўскага.
Гарцэрскі лягер каля вёскі Сушэк у Паморскім ваяводзтве, дзе адбылася трагедыя, ў суправаджэньні 8 дарослых наведвалі 130 школьнікаў з Лодзі. Трохтыднёвы зьезд меў скончыцца ў бліжэйшую сераду. Паводле сьведкаў, бура якая пачалася раптоўна прыблізна а 23 гадзіне, была настолькі моцнай, што адразу пачала выкарчоўваць дрэвы. Загінулі дзьве дзяўчынкі 13 і 14 гадоў. Адна знаходзілася ў намёце, калі на яго ўпала дрэва, другая – калі была звонку. Яшчэ 38 удзельнікаў зьезду атрымалі розныя траўмы. Сам лягер фактычна апынуўся адрэзаны ад рэшты сьвету. Дарослыя, якія суправаджалі групу, апэратыўна паінфармавалі ратаўнікоў. Але хутка трапіць на месца падзей не атрымалася – шлях быў завалены дрэвамі. Чакаць прыйшлося некалькі гадзінаў. Пра гэта журналістам Радыё Гданьск расказалі самі скаўты.
Каля нас зламалася вялікае тоўстае дрэва. Усім сказалі сабрацца разам. Нам пашчасьціла. Потым сядзелі ў глушы і лічылі гадзіны, чакалі, пакуль зламаюцца ўсе дрэвы. Мы змайстравалі сабе абарону для галавы ды сьпіны, каб нікому нічога не стала. Калі бура крыху сьціхла, тыя, што пацярпеў больш за ўсіх, пайшлі ў машыну, там было цяплей. Частка перабралася ў малады лес, дзе няма вялікіх дрэваў і значна бясьпечней. Празь дзьве гадзіны мы распалілі вогнішчы і чакалі да пятай гадзіны раніцы. Затым прыехалі ратаўнікі. Мы выклікалі іх а 23 гадзіне, але дарогі былі заваленыя дрэвамі, таму да нас яны дабраліся толькі раніцай.
Найбольш пацярпелых даставілі ў шпіталі. У асноўным, у дзяцей траўмы галавы й драпіны. Некаторых параненых прывезьлі ў Быдгашч. Выпісаныя пакуль ня ўсе. Як паведаміла доктар Ірэна Данілюк-Матрась, кіраўнік аддзелу быдгоскага шпіталя, да канца панядзелка трое зь непаўналетніх пацыентаў трапяць да дому. А вось 11-гадовая дзяўчынка, якую таксама прывезьлі зь лягеру, яшчэ патрабуе нагляду мэдыкаў.
Ірэна Данілюк-Матрась: Дзяўчынка больш за ўсіх пацярпела. На яе зваліўся сук, у пацыенткі пашкоджаная галава. Яна мусіць застацца ў нас. Мы дыягназавалі невялікі пералом, ёсьць гематома. Гэта не патрабуе хірургічнага ўмяшаньня. Але ў кожным разе мусіць быць нагляд. Хлопцы, якія ў нас знаходзяцца, атрымалі неабходную дапамогу, ім нічога не пагражае. У пацярпелых невялікія траўмы. Пасьля неабходнага нагляду верагоднасьць нейкіх ускладненьняў выключаная, таму бацькі могуць забраць іх да дому.
У абставінах трагедыі зараз разьбіраюцца пракуратура й паліцыя. Праверка праводзіцца ад суботы. Кампэтэнтныя органы шукаюць, у тым ліку, прыкметы ненаўмыснага прычыненьня сьмерці. Спэцыялісты агледзелі месца здарэньня ды паразмаўлялі са сьведкамі. Напружаная праца ў гэтыя дні таксама ў ратаўнікоў. Зараз яны правяраюць дзіцячыя лягеры па ўсёй краіне. Падрабязнасьці тэлеканалу TVP Info паведаміў сёньня прэс-сакратар пажарнай службы Польшчы Павел Франчак.
Павел Франчак: Частку з гэтых праверак мы пачынаем сёньня. Перш за ўсё, кантралюем дарогі да лягераў, эвакуацыйныя шляхі (ці адзначаныя яны адпаведным чынам). Акрамя таго, мы зьвяртаем увагу на тое, як выконваюцца правілы пажарнай бясьпекі. Размаўляем з моладзьдзю ды выхавальнікамі, правяраем веды наконт таго, як сябе паводзіць у экстрэмальных сытуацыях. Пакуль у нас няма ніякіх значных заўваг.
Пасьля трагедыі ў Паморскім ваяводзтве кіраўніцтва польскіх скаўтаў абвясьціла месяц жалобы ва ўсіх тэрытарыяльных адзінках арганізацыі. Тым часам, прадстаўнікі асацыяцыі Łowcy Burz, якія дасьледуюць мэтэаралягічныя працэсы, заяўляюць – буры, падобныя той, што абрынулася на поўнач Польшчы, здараюцца раз на некалькі гадоў. Пазьбегнуць значных ахвяраў у будучым можна, стварыўшы новую сыстэму апавяшчэньня аб неспрыяльных прыродных умовах.

Расьце лічба ахвяр навальніцаў, якія абрынуліся на Польшчу ўначы зь пятніцы на суботу. У горадзе Лешна, што ў Вялікапольскім ваяводзтве, урачы не змаглі ўратаваць параненую 60-гадовую жанчыну. Яна стала ўжо шостай загінулай у выніку стыхіі. У сьпісе параненых – амаль 50 асобаў. Сярод памерлых і пацярпелых – скаўты, якія падчас буры знаходзіліся ў лягеры на поўначы краіны.

Гарцэрскі лягер каля вёскі Сушэк у Паморскім ваяводзтве, дзе адбылася трагедыя, ў суправаджэньні 8 дарослых наведвалі 130 школьнікаў з Лодзі. Трохтыднёвы зьезд меў скончыцца ў бліжэйшую сераду. Паводле сьведкаў, бура якая пачалася раптоўна прыблізна а 23 гадзіне, была настолькі моцнай, што адразу пачала выкарчоўваць дрэвы. Загінулі дзьве дзяўчынкі 13 і 14 гадоў. Адна знаходзілася ў намёце, калі на яго ўпала дрэва, другая – калі была звонку. Яшчэ 38 удзельнікаў зьезду атрымалі розныя траўмы. Сам лягер фактычна апынуўся адрэзаны ад рэшты сьвету. Дарослыя, якія суправаджалі групу, апэратыўна паінфармавалі ратаўнікоў. Але хутка трапіць на месца падзей не атрымалася – шлях быў завалены дрэвамі. Чакаць прыйшлося некалькі гадзінаў. Пра гэта журналістам Радыё Гданьск расказалі самі скаўты:

Каля нас зламалася вялікае тоўстае дрэва. Усім сказалі сабрацца разам. Нам пашчасьціла. Потым сядзелі ў глушы і лічылі гадзіны, чакалі, пакуль зламаюцца ўсе дрэвы. Мы змайстравалі сабе абарону для галавы ды сьпіны, каб нікому нічога не стала. Калі бура крыху сьціхла, тыя, што пацярпеў больш за ўсіх, пайшлі ў машыну, там было цяплей. Частка перабралася ў малады лес, дзе няма вялікіх дрэваў і значна бясьпечней. Празь дзьве гадзіны мы распалілі вогнішчы і чакалі да пятай гадзіны раніцы. Затым прыехалі ратаўнікі. Мы выклікалі іх а 23 гадзіне, але дарогі былі заваленыя дрэвамі, таму да нас яны дабраліся толькі раніцай.

Найбольш пацярпелых даставілі ў шпіталі. У асноўным, у дзяцей траўмы галавы й драпіны. Некаторых параненых прывезьлі ў Быдгашч. Выпісаныя пакуль ня ўсе. Як паведаміла доктар Ірэна Данілюк-Матрась, кіраўнік аддзелу быдгоскага шпіталя, да канца панядзелка трое зь непаўналетніх пацыентаў трапяць да дому. А вось 11-гадовая дзяўчынка, якую таксама прывезьлі зь лягеру, яшчэ патрабуе нагляду мэдыкаў.

Ірэна Данілюк-Матрась: Дзяўчынка больш за ўсіх пацярпела. На яе зваліўся сук, у пацыенткі пашкоджаная галава. Яна мусіць застацца ў нас. Мы дыягназавалі невялікі пералом, ёсьць гематома. Гэта не патрабуе хірургічнага ўмяшаньня. Але ў кожным разе мусіць быць нагляд. Хлопцы, якія ў нас знаходзяцца, атрымалі неабходную дапамогу, ім нічога не пагражае. У пацярпелых невялікія траўмы. Пасьля неабходнага нагляду верагоднасьць нейкіх ускладненьняў выключаная, таму бацькі могуць забраць іх да дому.

У абставінах трагедыі зараз разьбіраюцца пракуратура й паліцыя. Праверка праводзіцца ад суботы. Кампэтэнтныя органы шукаюць, у тым ліку, прыкметы ненаўмыснага прычыненьня сьмерці. Спэцыялісты агледзелі месца здарэньня ды паразмаўлялі са сьведкамі. Напружаная праца ў гэтыя дні таксама ў ратаўнікоў. Зараз яны правяраюць дзіцячыя лягеры па ўсёй краіне. Падрабязнасьці тэлеканалу TVP Info паведаміў сёньня прэс-сакратар пажарнай службы Польшчы Павел Франчак.

Павел Франчак: Частку з гэтых праверак мы пачынаем сёньня. Перш за ўсё, кантралюем дарогі да лягераў, эвакуацыйныя шляхі (ці адзначаныя яны адпаведным чынам). Акрамя таго, мы зьвяртаем увагу на тое, як выконваюцца правілы пажарнай бясьпекі. Размаўляем з моладзьдзю ды выхавальнікамі, правяраем веды наконт таго, як сябе паводзіць у экстрэмальных сытуацыях. Пакуль у нас няма ніякіх значных заўваг.

Пасьля трагедыі ў Паморскім ваяводзтве кіраўніцтва польскіх скаўтаў абвясьціла месяц жалобы ва ўсіх тэрытарыяльных адзінках арганізацыі. Тым часам, прадстаўнікі асацыяцыі Łowcy Burz, якія дасьледуюць мэтэаралягічныя працэсы, заяўляюць – буры, падобныя той, што абрынулася на поўнач Польшчы, здараюцца раз на некалькі гадоў. Пазьбегнуць значных ахвяраў у будучым можна, стварыўшы новую сыстэму апавяшчэньня аб неспрыяльных прыродных умовах.

Васіль Садоўскі

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт