Неўзабаве - новы фільм Юркі Каліны ʼʼБежанцы 1915-1922ʼʼ
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
31.07.2017 14:48
-
Ю. Каліны ʼʼБежанцы 1915-1922ʼʼ.mp3
У 1915 годзе ў рамках гэтак званай тактыкі спаленай зямлі перш за ўсё беларусы былі выселеныя ўглыб Расеі.
Red.Biał.PRdZ/Я. Іванюк
Неўзабаве зьявіцца навейшы фільм Юрыя Каліны ʼʼБежанцы 1915-1922ʼʼ. Гэта чарговы праект вядомага беларускага дакумэнталіста з Падляшша. Ён расказвае пра адзін з самых трагічных момантаў у гісторыі жыхароў калішніх заходніх зямель царскай імпэрыі.
У 1915 годзе ў рамках гэтак званай тактыкі спаленай зямлі перш за ўсё беларусы былі выселеныя ўглыб Расеі. Шмат хто не вярнуўся з гэтага вельмі цяжкага падарожжа. Фільм Юркі Каліны расказвае якраз пра тыя падзеі.
Аўтар расказвае пра тое, што каб поўнасьцю паказаць бежанства ў фільме была выкарыстаная розная тэхніка й тэхналёгіі.
Размова ў далучаным гукавым файле
Міхась Стэпанюк