Logo Polskiego Radia
Print

Чаму 27-га ліпеня - не сьвяточны дзень

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.07.2017 17:06
  • 27 ліпеня.mp3
«Прэзыдэнт лоб разаб’е ад стараньня, каб толькі дагадзіць Расеі».
фота: radyjo.net/Я.Іванюк

27 ліпеня 1990 году Вярхоўны Савет Беларусі большасьцю галасоў прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Гэтае рашэньне адкрыла Беларусі шлях да сапраўднай незалежнасьці.
У дэклярацыі, у прыватнасьці, гаварылася, што выключнае права на выступленьне ад імя народу мае Вярхоўны Савет, а дзяржаўнай мовай на тэрыторыі Беларусі зьяўляецца выключна беларуская.
Мы паразмаўлялі зь непасрэднымі сьведкамі тых падзей, дэпутатамі Вярхоўнага савету гісторыкам Алегам Трусавым і былым старшынём ВС Станіславам Шушкевічам.
Алег Трусаў лічыць, што 27-га ліпеня – важная дата, хоць для яго важнейшымі зьяўляюцца 25-га сакавіка й 25 жніўня.
У сваю чаргу ў Станіслава Шушкевіча мы запыталі, чаму, паводле яго, беларускія ўлады адмянілі 27-га ліпеня як Дзень незалежнасьці і ўзамен устанавілі 3-га ліпеня – дзень вызваленьня Менска ад гітлераўцаў.
«Прэзыдэнт лоб разаб’е ад стараньня, каб толькі дагадзіць Расеі. І тут ужо так дагаджае, што лічыцца, што нас ад фашызму вызвалялі ледзь ня рускія войскі, а не савецкія», – лічыць Станіслаў Шушкевіч.

Вадеры Саўко

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт