Logo Polskiego Radia
Print

Трамп - Пуцін: шмат словаў, мала справы

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 10.07.2017 17:02
На тэму эўрапейскага турнэ прэзыдэнта ЗША разважаюць на старонках сьвежага нумару выданьня «Dziennik Gazeta Prawna» аўтары Якуб Капішэўскі ды Міхал Патоцкі.
PAP/EPA/MICHAEL KLIMENTYEV/SPUTNIK/KREMLIN POOL/POOL

На тэму эўрапейскага турнэ прэзыдэнта Злучаных Штатаў разважаюць на старонках сьвежага нумару выданьня «Dziennik gazeta prawna» аўтары Якуб Капішэўскі ды Міхал Патоцкі. У прыватнасьці, яны аналізуюць вынікі спатканьня кіраўніка Белага дому з Уладзімерам Пуціным, якое замест заплянаваных 30-ці хвілінаў доўжылася каля дзьвюх гадзінаў.
Найбольш істотным эфэктам перамоваў у Гамбургу стала дамоўленасьць аб спыненьні агню на невялікім абшары на паўднёвым усходзе Сірыі. Акрамя таго, палітыкі паразмаўлялі пра супрацьдзеяньне кібэрпагрозам, а таксама абмеркавалі далейшыя кантакты па ўкраінскім пытаньні.
У астатнім аглядальнікі канстатуюць брак канкрэтыкі, што сьведчыць пра вялікую колькасьць супярэчнасьцяў паміж Масквой ды Вашынгтонам. Працягваючы сваю думку, аўтары зьвяртаюць увагу на незадаволенасьць назіральнікаў, якія чакалі ад Трампа больш рашучай пазыцыі наконт хакерскай атакі з Расеі.
Пуцін, у сваю чаргу, ня змог пераканаць заакіянскага калегу адмяніць санкцыі. Як адзначаецца, перамовы па гэтым пытаньні Крэмль разьлічвае працягваць на больш нізкім узроўні. Па некаторых дадзеных, у сярэдзіне ліпеня ў Санкт-Пецярбургу гэтую праблему будуць абмяркоўваць намесьнікі кіраўнікоў дыпляматыі Томас Шэнан ды Сяргей Рабкоў. Яны мелі спаткацца яшчэ ў мінулым месяцы, аднак перамовы прыйшлося адмяніць у сувязі з сэнацкім галасаваньнем па справе санкцыяў у дачыненьні Масквы.

На тэму эўрапейскага турнэ прэзыдэнта ЗША разважаюць на старонках сьвежага нумару выданьня «Dziennik Gazeta Prawna» аўтары Якуб Капішэўскі ды Міхал Патоцкі. У прыватнасьці, яны аналізуюць вынікі спатканьня кіраўніка Белага дому з Уладзімерам Пуціным, якое замест заплянаваных 30 хвілінаў доўжылася каля дзьвюх гадзінаў.

Найбольш істотным эфэктам перамоваў у Гамбургу стала дамоўленасьць аб спыненьні агню на невялікім абшары на паўднёвым усходзе Сырыі. Акрамя таго, палітыкі паразмаўлялі пра супрацьдзеяньне кібэрпагрозам, а таксама абмеркавалі далейшыя кантакты па ўкраінскім пытаньні.

У астатнім аглядальнікі канстатуюць брак канкрэтыкі, што сьведчыць пра вялікую колькасьць супярэчнасьцяў паміж Масквой ды Вашынгтонам. Працягваючы сваю думку, аўтары зьвяртаюць увагу на незадаволенасьць назіральнікаў, якія чакалі ад Трампа больш рашучай пазыцыі наконт хакерскай атакі з Расеі.

Пуцін, у сваю чаргу, ня змог пераканаць заакіянскага калегу адмяніць санкцыі. Як адзначаецца, перамовы па гэтым пытаньні Крэмль разьлічвае працягваць на больш нізкім узроўні. Па некаторых дадзеных, у сярэдзіне ліпеня ў Санкт-Пецярбургу гэтую праблему будуць абмяркоўваць намесьнікі кіраўнікоў дыпляматыі Томас Шэнан ды Сяргей Рабкоў. Яны мелі спаткацца яшчэ ў мінулым месяцы, аднак перамовы прыйшлося адмяніць у сувязі з сэнацкім галасаваньнем па справе санкцыяў у дачыненьні Масквы.

св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт