Logo Polskiego Radia
Print

Ці ёсьць у Беларусі глеба да канфэсійнай варожасьці

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 12.06.2017 16:57
  • варожасьць.mp3
Беларуская нобэлеўская ляўрэатка сваімі словамі ўскалыхнула беларускую мэдыя- прастору.
Foto: pixabay

Сьвятлана Алексіевіч заявіла ў камэнтары пра сытуацыю на Данбасе, што такую вайну, як там разьвязала Расея, можна лёгка пачаць і ў Беларусі. Маўляў, «дайце зброю і каталікі будуць забіваць праваслаўных»...

Гэтыя словы выклікалі рэакцыю з боку арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які напісаў адкрыты ліст Алексіевіч. У ім аўтар зазначыў, што ў Беларусі немагчыма такое сабе ўявіць, бо ў краіне гістарычна склаліся добрыя міжканфэсійныя і міжрэлігійныя адносіны. Таксама касьцельны герарх нагадаў, што словы забіваюць ня горш за зброю, і заклікаў памятаць пра адказнасьць за свае словы.

Больш радыкальна ацаніў словы Алексіевіч шэф-рэдактар часопіса «Архэ» Алесь Пашкевіч. У сваім допісе на FB ён напісаў: «...як можна такую, прабачце, фігню гаварыць айчыннаму нобэлеўскаму ляўрэату па літаратуры?.. Рэлігійны падзел у нашым грамадзтве – дакладна не галоўны... і не зьяўляецца ніякай перадумовай для крывавага грамадзянскага канфлікту».

Міжэтнічныя ды міжканфэсійныя адносіны ў Беларусі сапраўды бесканфліктныя апошнія 70 гадоў. Аднак нельга лічыць, што такая сытуацыя ёсьць дадзенасьцю назаўсёды. Пры наяўнасьці вонкавага ўплыву сытуацыя можа пахіснуцца, на гэта ў першую чаргу зьвяртала ўвагу нобэлеўская ляўрэатка, перакананы аглядальнік Аляксандар Класкоўскі.

слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт