Logo Polskiego Radia
Print

Нас спалучае Польшча

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 02.06.2017 15:47
Гэта асноўны пасыл 7 Зьезду палянійных (палякаў за мяжой) настаўнікаў, які праходзіць у Аструдзе.
Foto: PAP/Bartłomiej Zborowski

1-га чэрвеня ў Польшчы пачалося галоўнае мерапрыемства для настаўнікаў, якія навучаюць польскай мове за мяжой – Зьезд палянійных настаўнікаў. Сустрэча праходзіць пад лёзунгам «Усход – Захад: нас злучае Польшчы». Мэта зьезда даць новыя мэтады ды інструмэнты навучаньня настаўнікаў-паляністам, якія працуюць за межамі краіны. Гаворыць старшыня арганізацыі «Wspolnota Polska», якая ладзіць Зьезд, Дарыюш Баніслаўскі.

Дарыюш Баніслаўскі: Гэтае мерапрыемства важнае ды істотнае, мэта якога ахапіць як мага шырэйшыя колы настаўнікаў-паляністаў, якія працуюць за межамі краіны. У першую чаргу, каб даць пэдагогам доступ да сучасных мэтодык навучаньня польскай мовы і ня толькі. Па-другое, цяперашні кангрэс ладзіцца для аналізаваньня і выпрацоўкі чыньнікаў, якія спрыяюць будаваньню тоеснасьці. Сярод іншага – гэта мова, культура, гісторыя ды рэлігія. Мы сабралі вядомых спэцыялістаў: навукоўцаў ды практыкаў, якія дапамагаюць польскім настаўнікам зразумець, якім чынам эфэктыўна будаваць такую тоеснасьць польскіх вучняў, вучняў польскага паходжаньня, якія ходзяць у польскія школы за межамі краіны.

Цяперашні кангрэс 7 па ліку. Ён прыцягнуў больш за 100 пэдагогаў паляністаў з усяго сьвету. Трохдзённае мерапрыемства адкрыла міністар адукацыі Польшчы Анна Залеўска. Яна зазначыла, што школа адыгрывае важную ролю ў захаваньні ды падтрыманьні польскай культуры ды нацыянальных каштоўнасьцяў. Міністар абяцала, што ведамства будзе актыўна дапамагаць разьвіцьцю польскіх школ за мяжой і будзе падтрымліваць настаўнікаў.

Анна Залеўска: У кожную школу ў сьвеце трапіў сьцяг, гербы ды кнігі пра гісторыю. Высьветлілася, што з гэтым былі праблемы. Таксама мы пачалі конкурс «Палянійная сям’я», праз які мы хочам, каб не было такой сям’і, побач зь якой не было б польскай школы. Настаўнікі, якія вучаць на нядзельных курсах, маюць менш гадзін, што перашкаджае ім у кар’ерным росьце. Нашы зьмены дазволяць яму мець вышэйшы статус дыплямаванага настаўніка, вярнуўшыся пасьля 20 год у Польшчы.

Дапамогу настаўнікам польскай мовы й культуры, што працуюць за мяжой, абяцалі іншыя ўстановы. Так старшыня Інстытута нацыянальнай памяці Яраслаў Шарэк паведаміў на Зьезьдзе, што інстытут у супрацоўніцтве з арганізацыяй «Wspolnota Polska», хоча падрыхтаваць адзіны падручнік па навучаньні гісторыі для арганізацый палякаў за мяжой. Апроч таго Інстытут пачынае шэраг адукацыйных праектаў за мяжой.

Яраслаў Шарэк: Мы арганізуем "Прыпынак гісторыя", гэта месца сустрэч, дыскусій пра польскую гісторыю. Нядаўна мы адчынілі такі прыпынак у Брусэлі. Цяпер адчыняем у ЗША, а шжо некаторы час такі прыпынак дзейнічае ў Вільні. Цяпер мы высылаем у Летуву 3 тоны нашых кніжак.

У Польшчы праходзіць Зьезд палянійных настаўнікаў. Мерапрыемства завершыцца ў нядзелю 4 чэрвеня.

Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт