Logo Polskiego Radia
Print

Палякі галадаюць, патрабуючы прызнаць палякаў у ФРГ нацменшасьцю

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 15.05.2017 15:34
Немцы атрымліваюць падтрымку ад польскага ўраду, чаго нельга сказаць пра палякаў у Нямеччыне.
pixabay.com/Public Domain CC0

Трое палякаў аб’явілі галадоўку, патрабуючы, каб ФРГ прызнала палякам статус нацыянальнай меншасьці – піша «Gazeta Polska Codziennie». Барацьба за гэта працягваецца ўжо некалькі гадоў. Палякі былі афіцыйна нацыянальнай меншасьцю ў Нямеччыне да Другой сусьветнай вайны. Іх сытуацыю зьмяніла распараджэньне Германа Гёрынга, і з таго часу, нягледзячы на заклікі ды просьбы, нямецкія ўлады не згаджаюцца зьмяніць статус польскіх жыхароў.

Пры гэтым нямецкая меншасьць у Польшчы мае шматлікія прывілеі: у яе ёсьць уласныя прадстаўнікі ў Сэйме, у 22 гмінах нямецкая мова зьяўляецца дапаможнай, у 28 гмінах ёсьць двухмоўныя надпісы. Немцы атрымліваюць падтрымку ад польскага ўраду, чаго нельга сказаць пра палякаў у Нямеччыне, дзе іх правы датычаць толькі культуры і мовы.

Улады ФРГ спасылаюцца на дамову аб добрасуседзтва, заключаную ў 1991 годзе, у якой былі прапісаныя правы меншасьці ў дзьвюх краінах. На думку ўпаўнаважанага нямецкага ўраду Гельмута Кошыка, палякі ў Нямеччыне не адпавядаюць крытэрыям нацыянальнай меншасьці. Пры нагодзе ён заявіў, што канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэм’ер-міністар Бэата Шыдла згадзіліся працягваць перамовы наконт правоў нацменшасьцяў.

Gazeta Polska Codziennie/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт