Украіна прапануе Польшчы супрацу ў авіяцыйна-касьмічнай галіне
«Я не выключаю, што да гэтага могуць далучыцца таксама эўрапейскія ці паўночнаамэрыканскія фірмы».
У інтэрвію выданьню „Dziennik Gazeta Prawna” віцэ-прэм’ер, міністар разьвіцця й гандлю Ўкраіны Сьцяпан Кубіў ацэньвае пэрспэктывы супрацоўніцтва з Польшчай.
„Некалькі гадоў таму Ўкраіна была на 137-152 месцы ў рэйтынгу „Doing Bussiness”. Цяпер дзякуючы рэформам мы на 80-м месцы. Мы плянуем працягваць рэформы, запачаткаваныя пасьля «рэвалюцыі годнасьці» (2013-2014). Гандлёвы абмен з Польшчай складае 5,2 мільярда даляраў, але патэнцыял у некалькі разоў большы. Гаворка ідзе пра стварэньне супольных прадпрыемстваў у авіяцыйнай і касьмічнай галіне”, - заявіў украінскі віцэ-прэм’ер.
Ён дадаў, што адной з амбіцыяў Украіны зьяўляецца ўдзел у мадэрнізацыі самалётаў і верталётаў.
„Гэтую галіну мы можам разьвіваць выключна ў супрацоўніцтве, у тым ліку таксама з Польшчай. Я не выключаю, што да гэтага могуць далучыцца таксама эўрапейскія ці паўночнаамэрыканскія фірмы”, - заявіў Сьцяпан Кубіў. Палітык дадаў, што гаворка ідзе як пра мадэрнізацыю, так і пра вытворчасьць новых верталётаў, пачынаючы ад этапу праектаваньня да выпуску, паведамляе выданьне „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз