Logo Polskiego Radia
Print

Трамп не паказаў сябе з добрага боку падчас сустрэчы з Мэркель

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.03.2017 15:08
The New York Times: Ён прыйшоў на сустрэчу непадрыхтаваным і груба перапыняў Ангелу Мэркель.
PAP/EPA/SHAWN THEW

Трамп не паказаў сябе з добрага боку падчас сустрэчы з Мэркель
The New York Times: Ён прыйшоў на сустрэчу непадрыхтаваным і груба перапыняў Ангелу Мэркель.
Адміністрацыя нямецкай канцлеркі Ангелы Мэркель абураная паводзінамі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, паведамляе ў размове з газэтай „The New York Times” ананімная крыніца інфармацыі ў нямецкай дыпляматыі. Нагадаем, нямецкая канцлерка й амэрыканскі прэзыдэнт сустрэліся ў Белым доме 17 сакавіка.
Як мы чытаем у выданьні, Дональд Трамп прыйшоў на сустрэчу непадрыхтаваным, а калі тэма размовы пераставала яго цікавіць, ён груба перапыняў Ангелу Мэркель.
Сваю сустрэчу з канцлеркай Нямеччыны прэзыдэнт ЗША пачаў з заявы, што Нямеччына вінаватая ЗША сотні мільярдаў даляраў за „абароны ў рамках NATO” і нагадаў, што даўгі трэба вяртаць.
Паводле суразмоўцы газэты, апрача гэтага пытаньня Трампа нічога больш не цікавіла. Прэзыдэнт ЗША паказаў сваё дылетанцтва, як па справе Менскіх дамоўленасьцей, так і пагадненьня па Трансатлянтычным гандлёвым і інвэстыцыйным партнэрстве (The Transatlantic Trade and Investment Partnership (TTIP). У сваю чаргу тэмы, зьвязаныя з Эўразьвязам, выразна яго стамлялі.
Як паведамляюць нямецкія дыпляматы, атмасфэру сустрэчы спрабавала ратаваць дачка прэзыдэнта Іванка Трамп, якая аказалася лепш падрыхтаванай і больш уважлівай.
Інфармацыя аб кулісах сустрэчы Мэркель і Трампа хутка распаўсюдзілася па эўрапейскіх сталіцах, паведамляе выданьне „The New York Times”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт