Logo Polskiego Radia
Print

Міністар абароны контра Дональд Туск

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 22.03.2017 13:47
А. Мацярэвіч падаў заяву ў пракуратуру аб падазрэньні дыпляматычнай здрады з боку былога прэм'ера.
Donald Tusk Donald Tusk Photo: Twitter.com/@eucopresident

Міністар нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч падаў заяву ў пракуратуру аб падазрэньні дыпляматычнай здрады ў сувязі з расьледаваньнем прычын Смаленскай катастрофы. Здрада была справай рук тагачаснага прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска. Пра гэта чытаем у выданьні «Gazeta Polska Codziennie».

На думку Мацярэвіча, Туск абавязаны быў прадбачыць, што, дазваляючы сьледзтва паводле Чыкагаўскай канвэнцыі, ён шкодзіць інтарэсу польскай дзяржавы. Туск дазволіў, каб сьледзтва праводзіў галоўным чынам расейскі бок, паколькі такая працэдура прадбачваецца ў Канвэнцыі аб міжнародным пасажырскім авіятранспарце (гэтак званай Чыкагаўскай канвэнцыі). У рэзультаце, на думку міністра, польскі бок ня мог прымаць поўнага ўдзелу ў дасьледаваньні прычын катастрофы, у выніку якой загінуў прэзыдэнт Польшчы.

Віна Туска, меркаваньнем Мацярэвіча, заключаецца таксама ў тым, што ён не прадпрыняў усіх неабходных і магчымых крокаў, каб польскія сьледчыя былі прысутныя на месцы катастрофы і каб расейскі бок вярнуў абломкі самалёта і перадаў поўныя зьвесткі, якія былі запісаныя ў чорных скрынках разьбітай машыны.

У сваю чаргу «Gazeta Wyborcza» на гэтую ж тэму піша, што палітыкамі партыі «Права й справядлівасьць» кіруе прага адпомсьціць Туску. Хаця гаворка ідзе таксама пра ўладу і боязь яе згубіць. Старшыня Эўрапейскай рады стаў палітыкам сусьветнага фармату. Яго вяртаньне на польскую палітычную сцэну праз два з паловай гады можа азначаць канец улады ПіС. Ідзе пошук магчымасьці ўскласьці на яго віну за нейкія нэгатыўныя падзеі, якія адбываліся падчас яго кіраваньня краінай.

Gazeta Polska Codziennie/Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт