Logo Polskiego Radia
Print

Суразмоўца: Лукашэнка давёў людзей да вуліцы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.03.2017 18:34
  • pratesty.mp3
"Людзі выйшлі на вуліцу, таму што ня могуць вытрымаць усяго, што накапілася за больш чым 20 гадоў кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі".
Пратэст у Менску 15 сакавікаПратэст у Менску 15 сакавікаPAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

У Беларусі працягваюцца пратэсты супраць гэтак званага “дэкрэту аб дармаедах”. Хоць на самой справе маніфэстацыі маюць шырэйшы эканамічны падтэкст. На пратэсты з асаблівай жорсткасьцю рэагуе міліцыя.

Беларусь ужо перажыла масавыя пратэсты, і то ня раз, і мелі яны перш за ўсё сацыяльна-эканамічны характар. Найбольш масавымі былі дэманстрацыі ў беларускай сталіцы ў 1991 годзе: тады на вуліцы Менску выйшла 100-200 тыс. чалавек. Параўноўваць па колькасьці ўдзельнікаў сёньняшнія й тыя пратэсты не прыходзіцца, але ўсё ж такі існуюць пэўныя паралелі.

Цяпер людзі выйшлі на вуліцу, таму што ня могуць вытрымаць усяго, што накапілася за больш чым 20 гадоў кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі, кажа палітык, гісторык і грамадзкі дзеяч Валянцін Голубеў.

У сваю чаргу грамадзкі дзеяч Анатоль Шумчанка лічыць, што сілавое вырашэньне канфлікту да нічога не прывядзе, бо, паводле яго, усіх перасаджаць ня ўдасцца.

Такім чынам, на пратэсты, якія спарадзілі самі ж улады, рэжым рэагуе агрэсіяй, зьбіваючы пратэстуючых. Толькі вось пытаньне: ці зьбіцьця баіцца чалавек, які выйшаў на вуліцу таму, што яму жыць няма за што? А зь іншага боку, рэжыму варта таксама памятаць пра тое, што агрэсія спараджае агрэсію.

вс

выказваньні суразмоўцаў у далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт