Logo Polskiego Radia
Print

Вэрнісаж дзьвюх беларусак у Варшаўскім унівэрсытэце (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.03.2017 14:53
  • Колеры Турцыі.mp3
Аўтарамі выставы „Колеры Турцыі” зьяўляюцца дзьве беларускі з Навагрудка: Тацьцяна і Анастасія Царук.

У Варшаўскім унівэрсытэце ў Палацы Казімежоўскім па вуліцы Кракаўскае прадмесьце запрацаваў інтэрнацыянальны фотавэрнісаж „Колеры Турцыі”. Аўтарамі здымкаў зьяўляюцца дзьве беларускі з Навагрудка: адна зь іх - добра вам вядомая Тацьцяна Царук і яе дачка Анастасія. Два гады таму яны зайшлі ў інстытут Турэцкай культуры „Юнус Эмрэ” (Junus Emre) ў Варшаве і сказалі, што ў іх мноства здымкаў з Турцыі. У інстытуце ўбачылі, што здымкі цікавыя, якасныя, шматбакова паказваюць Турцыю, і вырашылі што фатаграфіі заслугоўваюць вэрнісажа. У падрыхтоўку уключыўся дырэктар інстытуту турэцкай культуры Junus Emre і выкладчык Варшаўскага унівэрсытэту Эстуркі Міралу.

Эстуркі Міралу: Тут найбольш здымкаў, якія паказваюць Стамбул. Ёсьць таксама Кападокія, Ван (Wan) – гэта памежжа Турцыі. Паказаныя жыцьцё людзей у правінцыі Шанлыурфа (Sanliurfa). Ёсьць здымак з архэалягічнага музэя ў Шанлыурфе, дзе знаходзіцца першая ў гісторыі статуя чалавека натуральных памераў. Ёсьць кот унікальнай пароды Ван. Ён жыве толькі ў рэгіёне Ван. Кот характэрны тым, што ў яго адно вока зялёнае, а другое блакітнае. Людзі кажуць, што гэты кот патрапіў да нас з Ноева каўчэга.

Выстаўку „Колеры Турцыі” беларусак з Навагрудка: Тацьцяны і Анастасіі Царук у Варшаўскім унівэрсытэце можна наведаць да 15 сакавіка. Усе здымкі зьмешчаны ў альбоме, падрыхтаваным з нагоды вэрнісажу.

З аўтаркамі фота на вэрнісажы гутарыла Яланта Сьмялоўская

"Кот
"Кот з каўчэга Ное"
Анастасія
Анастасія Царук (першая справа)
Тацьцяна
Тацьцяна Царук-Фалевіч
/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт