Logo Polskiego Radia
Print

Польшча ўжо не змагаецца з апошняй дыктатурай Эўропы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.01.2017 14:18
Кіраўнік Белдзяржтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька тлумачыць зьмены ў адносінах з Польшчай.
www.belta.by

„Папярэднія польскія ўлады толькі абслугоўвалі Амэрыку. Варшаве далі загад таптаць нашу краіну, таму што зь іх пункту гледжаньня ў нас не было дэмакратыі. Цяпер сытуацыя іншая”, - сказаў у інтэрвію расейскаму парталу „Спутнік” кіраўнік Белдзяржтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька, а ягоныя словы прыводзіць выданьне „Gazeta Wyborcza”.

Паводле Давыдзькі, адказнасьць за дрэнныя адносін паміж Менскам і Варшавай - гэта выключна віна польскага боку.

„Раней Варшава дэманстратыўна павярнуўся да нас сьпіной і, выкарыстоўваючы СМІ, спрабавала палохаць Беларусьсю ўсю Эўропу. Ідэя барацьбы з „апошняй дыктатурай Эўропы” прайграла. Усе пераканаліся, што не існуе ніякага аўтарытарнага рэжыму. Зьнік міт, які быў вельмі выгадны, каб адцягнуць увагу ад унутраных праблем”, - кажа галоўны беларускі тэлепрапагандыст. Ён перакананы, што цяперашнія ўлады ў Варшаве зацікаўленыя ў іншых рэчах.

Сымбалям новай польскай палітыкі ў дачыненьні да Беларусі стаў плян закрыцьця беларускамоўнага тэлебачаньня «Белсат».

„У заявах Давыдзькі чуваць трыўмфалізм, быццам бы Беларусь перамагла Польшчу. Гэта выкруткі, якія павінны апраўдаць зьмену курсу Менска ў дачыненьні да Польшчы й Захаду”, - кажа ў размове з выданьнем „Gazeta Wyborcza” прадстаўнік апазыцыйнага Руху „За свабоду” Алесь Лагвінец. Ён нагадвае, што прычынай гэтай зьмены зьяўляецца эканамічны крызыс, але сытуацыя можа памяняцца ў любой хвіліне.

„Тады Лукашэнка і ўсьлед за ім Давыдзька зноў пачнуць казаць пра імпэрскую Польшчу, якая хоча адарваць кавалак Беларусі”, - перасьцерагае Алесь Лагвінец.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт