За праграмай навучаньня дзяцей будзе сачыць лідар камуністаў
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
16.12.2016 15:33
П. Усаў: Нацыянальны сэгмэнт сыстэмы адукацыі Беларусі сыстэматычна зьнішчаецца.
Карпенка з Г. Зюганавымtut.by
Новым міністрам адукацыі Беларусі нечакана стаў камуніст Ігар Карпенка. Новы міністар закончыў пэдунівэрсытэт, працаваў выкладчыкам у гэтай ВНУ, пазьней працаваў галоўным ідэолягам Менска, і ў гэтым часе змагаўся з лацінкай у мэтро, прапанаваў увесьці адказнасьць за фальсыфікацыю гісторыі Другой сусьветнай вайны.
Як правіла беларускія міністры не зьяўляюцца чальцамі палітычных партый, а Карпенка ня толькі партыец, але і кіраўнік пралукашэнкаўскай Камуністычнай партыі Беларусі.
На думку доктара палітычных навук Паўла Ўсава, нацыянальны сэгмэнт сыстэмы адукацыі Беларусі плянамерна зьнішчаецца, чаго сьведчаньнем зьяўляецца між іншым прызначэньне Карпенкі.
П. Усаў: З 2003 году назіраецца працэс ідэалягізацыі сярэдняй і вышэйшай адукацыі, каб стварыць зь дзяцей паслухмяных грамадзян. Прызначэньне Карпенкі – працяг дэнацыяналізацыі беларускай адукацыі, моцнай ідэалягізацыі, практычна зьнішчэньне будучага пакаленьня беларусаў. У нацыянальнай сфэры ёсьць некаторыя кропкавыя дзеяньні ўлады, як вышыванкі, Мова нанова і г.д., але яны не закранаюць шырокіх слаёў насельніцтва. А сыстэма адукацыі зьяўляецца аўтарытарнай, яе заданьне – зьнявольваць моладзь. Нічога ня робіцца дзеля дэкамунізацыі, наадварот, паяўляюцца нават новыя камуністычныя, савецкія сымбалі.
слухайце падрабязную гутарку ў далучаным гукавым файле
Размаўляла Натальля Грышкевіч