Logo Polskiego Radia
Print

Саўчанка сустрэлася зь людзьмі, якія два гады таму яе выкралі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 13.12.2016 12:08
Калі ўкраінскія ўлады сядуць за стол перамоваў з сэпаратыстамі, то нельга ўжо будзе казаць пра расейскую агрэсію.
Ілюстрацыйны здымак. Дом на лініі супрацьстаяньня. Кадр з прэзэнтацыі грамадзянскай ініцыятывы "Восток-SOS". Ілюстрацыйны здымак. Дом на лініі супрацьстаяньня. Кадр з прэзэнтацыі грамадзянскай ініцыятывы "Восток-SOS".

У выданьні «Rzeczpospolita» артыкул пад загалоўкам «Небясьпечны палёт капітана Саўчанкі. З сэпаратыстамі». Надзея Саўчанка сустрэлася з сэпаратыстамі, якія два гады таму яе выкралі і вывезьлі ў Расею. Сустрэча зь лідарамі ДНР і ЛНР адбылася ў Менску. Тэмай перамоваў верагодней за ўсё быў абмен ваеннапалонных па формуле «ўсіх на ўсіх». Па словах лідара луганскіх сэпаратыстаў Ігара Платніцкага, сустрэча прайшла ў рамках менскіх пагадненьняў. Тым часам прадстаўнікі Ўкраіны, якія ў той жа час удзельнічалі ў перамовах кантактнай групы ў Менску, кажуць, што візыт Саўчанкі зь менскімі дамоўленасьцямі ня мае нічога супольнага, паколькі Саўчанка не была ўпаўнаважаная да такіх перамоў.

У палоне сэпаратыстаў знаходзіцца каля 100 украінскіх жаўнераў, а сэпаратысты патрабуюць вызваліць каля 700 асоб, якія знаходзяцца ва ўкраінскіх турмах. Саўчанка лічыць, што неабходна ладзіць прамыя перамовы зь лідарамі ЛНР і ДНР, чаго як агню баяцца кіеўскія ўлады.

Дзеяньні Саўчанкі на руку перш за ўсё Масквe. Калі ўкраінскія ўлады сядуць за стол перамоваў з сэпаратыстамі, то нельга ўжо будзе казаць пра якую-небудзь расейскую агрэсію. Проста ва Ўкраіне будзе грамадзянская вайна, – адзначае вядомы ўкраінскі палітоляг Аляксандр Палій. Некаторыя нават пачалі казаць, што Саўчанка – расейская шпіёнка. «Яна не агентка Масквы, надта моцна любіць Украіну, – кажа ўкраінскі ваенны аналітык Аляксей Арэстовіч. – Але знаходзіцца пад уплывам людзей, зьвязаных з расейскімі спэцслужбамі».

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт