"Канфрантацыі" Лявона Тарасэвіча ў Эльблёнгу (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
14.10.2016 16:01
-
2016-10-14 POLONIA Tarasevicz u ELblonhu.mp3
Сваю працу паказаў адзін з найбольш вядомых польскіх сучасных мастакоў, беларус па паходжаньні.
Яраслаў Іванюк/radyjo.net
Колішні дамініканскі касьцёл у Эльблёнгу, пабудаваны яшчэ ў ХІІІ стагодзьдзі, стаў месцам новай выставы Лявона Тарасэвіча – аднаго з найбольш вядомых польскіх сучасных мастакоў, які нарадзіўся ў вёсцы Валілы на Беласточчыне.
У касьцёле ад 60-х гадоў мінулага стагодзьдзя знаходзіцца „Цэнтар мастацтва Galeria EL”, а Тарасэвіч сваю выставу, да якой падрыхтоўка трывала 10 дзён, паказаў у рамках праекту „Канфрантацыі”.
Як кажа сам мастак, рыхтуючы працу ў Эльблёнгу, канфрантацыю трэба было правесьці перш за ўсё зь вялікай гісторыяй.
інтэрвію Яраслава Іванюка з Лявонам Тарасэвічам слухайце ў далучаным гукавым файле