Расея на дарозе канфрантацыі з ЗША
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
05.10.2016 14:02
Масква шантажыруе Вашынгтон вяртаньнем да ядзернай гонкі часоў халоднай вайны.
Foto: Larry Koester/Flickr.com/CC BY-ND 2.0
Гэта рэакцыя на выхад ЗША зь перамоў па Сырыі. Тэму асьвятляе штодзёнка “Rzeczpospolita”.
Расея страціла верагоднасьць. Масква бярэ на сябе абавязкі, якія не выконвае, заявіў Белы дом. Крэмль у адказ абвінаваціў ЗША ў рэалізацыі “варожай палітыкі”. Гэта вынік выхаду Амэрыкі зь перамоўнага працэсу па Сырыі. Вашынгтон адклікаў сваіх дыпляматаў са Швайцарыі, дзе вяліся размовы пра спыненьне грамадзянскай вайны ў гэтай блізкаўсходняй дзяржаве. Прычынай дадзенага дэмаршу стала безупыннае бамбаваньне Расеяй цывільных аб’ектаў у атачоным Алепа. Расейскія самалёты тройчы скінулі бомбы на шпіталь у раёне, кантраляваным сіламі апазыцыі.
Перад гэтым расейскі прэзыдэнт спыніў выкананьне пагадненьня паміж Расеяй ды ЗША па ўтылізацыі плютону з дэманціраваных ядзерных ракет. Адначасова з гэтым на ўсёй тэрыторыі Расеі пачаліся вучэньні грамадзянскай абароны з удзелам 40 мільёнаў чалавек. Крэмль не перастае павялічваць выдаткі на абарону, а іх суму засакрэціў.
Выданьне зазначае, што ня бачна магчымасьці для кампрамісу ў адносінах паміж дзьвюма дзяржавамі. Сьвет вяртаецца ў часы халоднай вайны.
юл