Logo Polskiego Radia
Print

Палякі замежжа заклікаюць пашырыць праграму навучаньня ў школах

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 20.09.2016 13:52
Гаворка ідзе пра польскую гістарычную спадчыну, якая засталася на ўсходніх землях былой Рэчы Паспалітай.
У Курапатах таксама ёсьць польскія пахаваньніУ Курапатах таксама ёсьць польскія пахаваньніwww.radyjo.net/А. Папко

Настаўнікі польскай мовы, якія пражываюць за межамі Польшчы, зьвяртаюцца да польскага ўраду з просьбаю пашырыць колькасьць інфармацыі пра так званыя Крэсы ў школьных праграмах. Папулярнасьць польскай мовай за ўсходняй мяжой краіны ня слабне, а вось у Польшчы школьнікі мала ведаюць пра польскую спадчыну, якая засталася за мяжою.

Гаворка пра польскія праграмы навучаньня ішла на сустрэчы з польскімі настаўнікамі, якія працуюць за межамі Польшчы. У панядзелак адбыўся брыфінг у ніжэйшай палаце польскага парлямэнту – Сэйме. Палякі замежжа дзякавалі польскаму ўраду, Сэнату ды ўсім арганізацыям, якія працуюць на карысьць польскіх школ у Беларусі, Украіне, Летуве. Дзякуючы падтрымцы з Польшчы дзеці і моладзь польскага паходжаньня могуць вывучаць польскую мову і культуру. Аднак настаўнікі зьвярталі таксама ўвагу, што ў польскіх праграмах навучаньня мала месца прысьвячаецца на інфармацыю пра былыя землі Рэчы Паспалітай, якія цяпер уваходзяць у склад іншых дзяржаў. Усходнія землі называюць Крэсамі. Сэймавая камісія па сувязях з палякамі за мяжою зьвернецца да ўраду з просьбаю зьмясьціць ва ўсіх праграмах веды пра польскую спадчыну на Ўсходніх Крэсах. Старшыня камісія Міхал Дворчык (Michał Dworczyk) адзначыў, што гэта адказ на заклік настаўнікаў польскай мовы і гісторыі зь Беларусі, Украіны, Летувы і Латвіі.

М. Дворчык: Тэма польскай культурнай спадчыны, якая засталася на Крэсах, а таксама гістарычная палітыка зьяўляюцца вельмі важнай часткай праграмы партыі, якая мае цяпер большасьць мандатаў у парлямэнце. Мы ўжо цяпер хочам падзякаваць спадарыні міністру (адукацыі) Аньне Залеўскай за абяцаньне, што ў рамках гістарычнага навучаньня абавязковымі будуць экскурсіі на ўсходнія землі. І таксама дзякуем старшыні Інстытуту нацыянальнай памяці, што ён таксама рыхтуе такія праграмы.

Дырэктар школы нумар 24 імя Марыі Канапніцкай у Львове Луц’я Кавальска (Lucja Kowalska) дзякавала польскім уладам ды ўсім арганізацыям за падтрымку. На яе думку, польскія вучні павінны валодаць ведамі пра ўсходнія землі, якія перайшлі да іншых дзяржаваў.

Л. Кавальска: Моладзь павінна пра гэта ведаць і прыяжджаць ня толькі туды, дзе знаходзяцца магілы палякаў і прыбіраць іх, але таксама сустракацца зь людзьмі, якія там жывуць. Мы, палякі, засталіся там, мы не выяжджалі, гэта межы былі перасунутыя.

Многія маладыя людзі – палякі па паходжаньні, пераяжджаюць жыць у Польшчу з Украіны, Беларусі. Эканамічная сытуацыя ва Ўкраіне цяжкая, ня толькі для палякаў, таксама для Ўкраінцаў, таму моладзь эмігруе – дадае Луц’я Кавальска.

Л. Кавальска: Калі ёсьць такая магчымасьць, то палякі выяжджаюць. Ня ведаю, на колькі доўга нам удасца ўтрымаць польскасьць на гэтай тэрыторыі. Тым ня менш, абмен моладзь прыносіць добрыя вынікі. Наша моладзь едзе ў Польшчу, бачыць, як можна жыць, а моладзь з Польшчы прыяжджае ва Ўкраіну, і бачыць, у якіх цяжкіх умовах жывуць некаторыя палякі, і як трэба цаніць тое, што яны маюць тут, у Польшчы.

Настаўнікі гісторыі і дырэктар школы нумар 10 імя Сьвятой Марыі Магдалены ў Львове Рышард Вінцэнц (Ryszard Vincenc) гаворыць, што гісторыі Польшчы няма без гісторыі Крэсаў, а ў гісторыі Крэсаў немагчыма не згадваць пра гісторыю Польшчы.

Р. Вінцэнц: На жаль, тое пакаленьне, якое асабіста памятае гісторыю Крэсаў, ужо вымірае. А новае пакаленьне, на жаль, можа ня ведаць гэтай гісторыі. Існуе вялікая верагоднасьць такога разьвіцьця падзей. На Крэсах ёсьць ня толькі магілы польскіх салдат. Там засталіся таксама жывыя прадстаўнікі польскай нацыі, якія там жывуць і не зьбіраюцца выяжджаць. І да таго часу, пакуль памяць пра нас існуе ў Польшчы, да таго часу мы будзем жыць і працаваць.

Візыт у Сэйм палякаў з усходу, які адбыўся ў панядзелак, быў часткаю праграмы, у рамках якой сто настаўнікаў і дырэктараў польскіх школ зь Летувы, Латвіі, Беларусі ды Ўкраіны праходзіць стажыроўку ў варшаўскіх гімназіях ды ліцэях. Мэта візыту – азнаямленьне з функцыянаваньнем польскай адукацыйнай сыстэмы. Кожны ўдзельнік стажыроўкі правядзе таксама ўрок выхаваньня на тэму асьветніцкай і культурнай дзейнасьці палякаў за ўсходняй мяжой Польшчы. Акрамя таго, удзельнікі азнаямленчага візыту маюць нагоду пазнаёміцца з праграмамі, накіраванымі на падтрымку польскай асьветы за мяжою.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт