У Супрасьлі прайшлі сьвяткаваньні цудатворнай іконы Божай Маці
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
11.08.2016 15:59
Пакланіцца перад цудоўнай іконай прыбылі тысячы паломнікаў з усёй Полшчы і з замежжа, у тым ліку зь Беларусі.
Photo: www.commons.wikimedia.org/By Loraine - Praca własna, GFDL
У Дабравешчанскім манастыры ў Супрасьлі завяршыліся двухдзённыя ўрачыстасьці ў гонар Супрасьльскай іконы Божай Маці. У іх удзельнічалі праваслаўныя іерархі на чале зь Мітрапалітам Савам. Сьвяткаваньні пачаліся ў аўторак у 18 гадзін з усяночнага чуваньня ў адбудаваным ад фундамэнтаў храме-крэпасьці, дзе зараз яго сьцены распісваюць сэрбскія іканапісцы.
Пакланіцца перад цудоўнай іконай прыбылі тысячы паломнікаў з усёй Полшчы і з замежжа, у тым ліку зь Беларусі.
Супрасьльская ікона Божай Маці зьяўляецца копіяй Смаленскай іконы. Яна была ахвяраваная манастыру ў 1503 годзе смаленскім епіскапам Язэпам Салтанам. Ікона праславілася многімі цудамі й шануецца да сёньняшняга дня як заступніца Беластоцкай зямлі – як праваслаўнымі, так і каталікамі. У часы бежанства яе арыгінал зьнік, затое існуюць у манастыры дзьве яе копіі.
На сьвяткаваньні ў гонар Супрасьльскай іконы Божай Мацi пабывала Анна Пятроўская.
Рэпартаж у далучаным файле