У Гайнаўцы пройдзе Фэстываль казак
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
26.07.2016 13:06
Беларуская казка юудзе займаць на фэстывалі першае месца.
pixabay.com/Public Domain CC0
І Фэстываль казак – гэта новая ініцыятыва гайнаўскага Фонду на карысьць пабудовы адкрытага грамадзтва „Яны – гэта мы”.
«Мы арганізуем Фэстываль з патрэбы сэрца, – чытаем на профілі падзеі ў сацыяльнай сетцы. - Каб падзяліцца дзяцінствам з кожным, нягледзячы на ўзрост, каб захапляцца багацьцем казак, разьвіваць фантазію дзяцей і вярнуць радасьць жыцьця дарослым».
І Фэстываль казак адбудзецца ў Гайнаўцы 29 ліпеня ў гарадзкім парку.
Старшыня Фонду „Яны – гэта мы” Натальля Герасімюк перакананая, што казкі падыходзяць для кожнага ўзросту: і для старых, і для маладых.
У далучаным гукавым файле слухайце поўную размову.
Я. Іванюк