У Пецярбургу абмеркавалі сувязі горада зь беларускай культурай
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
23.06.2016 13:03
"Санкт-Пецярбург - гэта горад, які здаўна адыгрывае вялікую ролю ў беларускіх дасьледваньнях", - кажа польскі дасьледчык.
Антон МірановічЯраслаў Іванюк/radyjo.net
„Санкт-Пецярбург і беларуская культура” – канфэрэнцыя пад такім загалоўкам адбылася ў Расейскай нацыянальнай бібліятэцы ў Пецярбургу.
Яе галоўным арганізатарам зьяўляецца Санкт-Пецярбурская асацыяцыя беларусістаў і асабіста прафэсар Мікола Нікалаеў.
Прадстаўніком беларускіх дасьледчыкаў з Польшчы, якія займаюцца дасьледваньнямі гісторыі Беларусі й Праваслаўнай царквы, быў прафэсар Антон Мірановіч. На ягоную думку, Санкт-Пецярбург - гэта горад, які здаўна адыгрывае вялікую ролю ў беларускіх дасьледваньнях.
Размову з Антонам Мірановічам слухайце ў далучаным гукавым файле.
Правядзеньне чарговай 25-й юбілейнай канфэрэнцыі „Санкт-Пецярбург і беларуская культура” плянуецца на чэрвень 2017 году.
Яраслаў Іванюк