Logo Polskiego Radia
Print

Расея можа застацца без чэмпіянату па футболе

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 13.06.2016 14:30
Агрэсіўныя паводзіны расейскіх фанатаў выклікаюць абурэньне ў Эўропе.
PAP/Tomasz Gzell

Ангельскія СМІ патрабуюць забраць у Расеі арганізацыю чэмпіяната сьвету па футболе 2018-га году. Тэму асьвятляе партал niezalezna.pl.

Тое, што здарылася прыканцы матча, нагадвала найгоршыя моманты мінулых гадоў, напісала газэта „The Sun” пра гульню Расея-Ангельшчына. Тады група расейскіх фанатаў пераскочыла праз агароджу й кінулася біцца ў ангельскі сэктар, дзе ў асноўным былі жанчыны ды дзеці. Пачалася паніка. Газэта паведаміла, што двое ангельцаў змагаюцца за жыцьцё ў шпіталі пасьля таго, як расейцы напалі на іх з нажамі. Ангельскія заўзятары заяўляюць, што ФІФА павінна пазбавіць Расею за гэта права правядзеньня чэмпіянату ў 2018-м годзе, піша партал.

УЕФА заявіла, што занялося расьследаваньнем згаданых інцыдэнтаў. Расейскай зборнай пагаржае штраф, у найгоршым выпадку выдаленьне з чэмпіянату. Напады на заўзятараў працягваліся й пасьля матчу расейскай каманды. У нядзелю ў Ніцы мясцовыя напалі на фанатаў з Ірляндыі ды Польшчы, якія разам гулялі ў адным з бараў у цэнтры горада, зазначае выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт