Logo Polskiego Radia
Print

Канадзкія індзейцы ня хочуць жыць

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 14.04.2016 15:54
З верасьня зафіксавана больш за сто спробаў суіцыду ў племені, якое налічвае 2 тыс. чалавек.

Племя Атавапіскат з Антарыё абвясьціла надзвычайнае становішча. Вялікая колькасьць чальцоў племені спрабуе зьдзейсьніць суіцыд.

Племя, якое жыве над Гудзонавым залівам, налічвае ўсяго 2 тысячы чалавек. З верасьня там зафіксавана больш за сто спробаў самагубства. Самазабойцам было ад 9 да 70 гадоў. На шчасьце, толькі адна спроба закончылася сьмерцю.

Атавапіскат жыве ў 500 кілямэтраў ад бліжэйшага горада. Па сушы можна туды дабрацца толькі зімой, калі рака пакрываецца лёдам.

У Атавапіскат у кожным доме пражывае па 15 чалавек. Насільле, наркаманія, сэксуальныя злачынствы, дэпрэсія – вельмі папулярныя зьявы, – тлумачыць старэйшына.

Гэта ўжо другое надзвычайнае становішча. Апошняе было абвешчана ў 2011 годзе з-за крызысу жыльлёвых умоў. Індзейцы дамагаліся ад канадзкага ўраду дапамогі для сем’яў, якія жылі ў прычэпах і намётах без ацяпленьня.

У 2008 годзе алмазны магнат у 90 кілямэтрах ад пасёлка адчыніў шахту. Мясцовыя атрымалі працу й дадатковыя грошы для племені.

Дык чаму яны бедныя й ня хочуць жыць? – Гэта вынік шматвекавой дэградацыі мясцовых грамадаў – кажа старэйшына. Усе кажуць таксама пра школы-інтэрнаты для індзейцаў, якія дзейнічалі да 1996 года. У іх індзейскіх дзяцей навучалі ангельскай мове, хрысьціянству, прызвычайвалі да заходняй ежы й вопраткі. 4 тысячы дзяцей у гэтых інтэрнатах памерлі, тысячы выйшлі з псыхічнымі й псыхалягічнымі разладамі з-за расстаньня з роднымі, а таксама сэксуальнага дамагальніцтва, зьбіваньня й прыніжэньня.

Gazeta Wyborcza/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт