Гістарычная сустрэча царкоўных герархаў
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
12.02.2016 16:16
Штодзёнка “Rzeczpospolita” піша пра сёньняшнюю сустрэчу Папы Рымскага Францішка з маскоўскім Патрыярхам Кірылам.
Photo: EPA/TELENEWS
Выданьне друкуе размову з былым прэсавым сакратаром Патрыярха Ўсеваладам Чапліным.
Расейскі духоўны зазначае, што сустрэча галоваў двух хрысьціянскіх цэркваў на лётнішчы ў Гаване – гэта гістарычная падзея, сьведчаньне таго, што сёньня ўсе хрысьціяне сутыкаюцца з падобнымі выклікамі - гэта перасьлед хрысьціян на Блізкім Усходзе, выштурхоўваньне хрысьціянства з грамадзкай прасторы ў эўрапейскіх краінах, а таксама эканамічная няроўнасьць глябальнага сьвету. Гэтыя пытаньні стануць тэмамі да размоваў падчас сустрэчы двух герархаў, піша польскае выданьне.
юл