Logo Polskiego Radia
Print

Яраслаў Качыньскі – „Чалавек году” тыднёвіка „Wprost”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.02.2016 15:10
Званьне прысуджаецца тым, хто ў мінулым годзе аказаў найбольшы ўплыў на жыцьцё ў краіне.
Яраслаў Качыньскі.Яраслаў Качыньскі.Photo: Piotr Drabik/flickr.com/Commercial use allowed

Яраслаў Качыньскі стаў „Чалавекам году 2015” тыднёвіка „Wprost”. Гэтае званьне выданьне прысуджае тым, хто ў мінулым годзе аказаў найбольшы ўплыў на сацыяльнае, палітычнае й эканамічнае жыцьцё ў Польшчы.

Рэдакцыя „Wprost”, паведамляючы пра сёлетнюю ўзнагароду падкрэсьлівае, што „Яраслаў Качыньскі цяпер мае ўплыў, пра які польскія палітыкі за апошнія 27 гадоў маглі толькі марыць. Як лідар палітычнага лягера, які дабіўся поўнай улады ў краіне, ён можа цяпер вызначаць напрамкі ўнутранай і зьнешняй палітыкі”, - піша „Wprost”.

Паводле Збігнева Гіжыньскага, які цягам многіх гадоў быў палітыкам „Права й справядлівасьці”, падставай палітычнага посьпеху Качыньскага зьяўляецца яго пасьлядоўнасьць.

„Цяжка знайсьці іншага палітыка настолькі пасьлядоўнага як ён. Гаворка не толькі пра апошнія 8 гадоў, а пра ўсе 26 гадоў. Ён не зьмяніў погляды й пасьлядоўна імкнецца да ўлады, што двойчы яму ўдалося. Ён «выхаваў» двух кандыдатаў на прэзыдэнты, трох прэм’ераў і сам быў прэм’ерам. На нашай палітычнай сцэне няма другога палітыка з такімі посьпехамі”, - кажа Зьбігнеў Гіжыньскі ў размове з выданьнем.

Да гэтай пары званьне „Чалавек году” тыднёвіка „Wprost” атрымалі: Лешэк Бальцэровіч, Ганна Сухоцка, Аляксандар Квасьнеўскі, Яцэк Курань, Лех Валэнса, Віслава Шымборска, Марыян Кшаклеўскі, Ежы Бузэк, Браніслаў Герэмэк, Анджэй Алехоўскі, Лешак Мілер, Гюнтэр Фэрхойген, Ян Ракіта, Віктар Юшчанка, Зьбігнеў Зёбра, Лео Бэнхакер, Дональд Туск, Генрыка Кшывонас-Стахурска, Юстына Кавальчык, Браніслаў Камароўскі, Ангела Мэркель а таксама Караліна й Томаш Эльбаноўскія.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт