Logo Polskiego Radia
Print

МФ нэгатыўна ацэньвае праграму 500+

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 30.01.2016 13:05
Цяпер грошы трэба людзям даць, але што будзе далей, калі сродкі закончацца?

/

„500 злотых на дзіця” – гэта праграма, з якой партыя «Права й справядлівасьць» ішла на выбары. Аднак гаворка ідзе не пра тое, каб сапраўды нараджалася больш дзяцей, паколькі ёсьць больш эфэктыўныя мэханізмы павышэньня нараджальнасьці – бясплатныя ясьлі, садкі, школьныя групы падоўжанага дня, танныя кватэры пад здачу, працоўны кодэкс, які дазваляе жанчынам спалучаць працу з хатнімі абавязкамі – піша ў камэнтары «Gazeta Wyborcza».

Старшыня кіруючай партыі Яраслаў Качыньскі ведаў, што трэба нешта даць народу. І даў праграму 500+, якая дала яму ўладу. Але цяпер неабходна гэтыя грошы выплаціць. Сёлета выплаты пачнуцца ў красавіку, але і так грошай ня хопіць. У сваю чаргу ў будучым годзе, калі будзе павышана сума заробкаў, ад якіх ня трэба плаціць падатак, і паніжаны ўзрост выхаду на пэнсію, а грошы на дзяцей сем’і атрымаюць цэлы год, будзе яшчэ менш сродкаў. Міністар фінансаў паступае як сапёр, які ідзе па замінаваным полі, але пры гэтымі затыкае вушы рукамі, а зямлю прашчупвае стопамі, а не мінашукальнікам.

У чацьвер Міністэрства фінансаў выдала нэгатыўную рэкамэндацыю на тэму праграмы 500+. Міністар Павал Шаламаха хацеў такім чынам мадыфікаваць праграму, каб ёй скарысталася менш чалавек. Тым ня менш, прыйшлося яму паддацца без барацьбы. Як бачна, ПіС пралічыўся, ён наабяцаў зашмат. Цяпер грошы трэба людзям даць, але што будзе далей, калі сродкі закончацца?

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт