Ісламская дзяржава пагражае Францыі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
14.11.2015 14:20
Баявікі арганізацыі заклікалі францускіх мусульман да джыхаду на тэрыторыі краіны.
en.wikipedia.org
У суботу раніцай зьявіўся фільм з выступам джыхадыстаў, якія заяўляюць, што гэта не канец нападаў. Тэму асьвятляе штодзёнка “Rzeczpospolita”.
Ісламісты зазначылі, што тэракты скончацца пры ўмове, што Францыя спыніць бамбардзіраваньні пазыцыі Ісламскай дзяржавы ў Сырыі.
Баявік з фільму заклікаў мусульман, што жывуць у Францыі, пачаць джыхад супраць няверных на тэрыторыі гэтай краіны, каб францускае грамадзтва апанаваў страх. У першую чаргу ІД скіравала свой заклік да тых, хто зьбіраўся ехаць на вайну ў Сырыю, піша выданьне. Замест гэтага ісламісты далі ім загад пачаць “сьвятую вайну” на францускай тэрыторыі. У гэтай вайне ісламісты заклікаюць карыстацца любымі сродкамі.
У выніку ўчорашняга тэракту ў Парыжы загінула 128 чалавек, а 99 знаходзяцца ў крытычным стане. Гэта няпоўныя дадзеныя, піша выданьне.
юл