Logo Polskiego Radia
Print

За абразу рэлігійных пачуцьцяў - штраф

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.10.2015 14:42
Дода заявіла, што (...) то яна больш верыць навукоўцам, чым Бібліі, якую напісаў «ап’янелы ад віна й абкураны нейкі мужык».
fot. PAP/Jacek Turczyk

Справа ўзьнікла па прычыне польскай сьпявачкі Доды.

- Гэтае правіла зьяўляецца ўмяшальніцтвам у свабоду слова, аднак паўнапраўным. Не парушае істоты свабоды слова, бо свабода не палягае на абражаньні ці аказаньні пагарды, – тлумачыў рашэньне судзьдзя Анджэй Врубэль.

Скарга зьвязаная з аштрафаваньнем сьпявачкі Дароты Рабчэўскай «Доды» ў чэрвені 2012 году за абразу рэлігійных пачуцьцяў. На пытаньне журналіста пра адносіны да рэлігіі Дода заявіла, што калі казаць пра стварэньне сьвету, то яна больш верыць навукоўцам, чым Бібліі, якую напісаў «ап’янелы ад віна й абкураны нейкі мужык». Абражанымі адчулі сябе сэнатар ПіС Станіслаў Когут і «прасьледавацель сэктаў» Рышард Новак. Доду пакаралі штрафам у 50 тысяч злотых за абразу рэлігійных пачуцьцяў. Усе інстанцыі судоў прызналі, што яна абразіла прадмет культу, якім зьяўляецца «Біблія».

Дода зьяўляецца адной зь нешматлікіх пакараных за абразу рэлігійных пачуцьцяў у Польшчы.

У 2007 годзе вакаліст гурта «Бэгемот» Адам Дарскі на сцэне парваў на кавалкі Біблію. Спачатку суд яго апраўдаў, потым вырак быў адменены, але злачынства пратэрмінавалася. Пратэрмінавалася таксама справа плякату фільму «Скандаліст Ляры Флінт», з выявай галоўнага героя на крыжы. У 2011 годзе пракуратура адмовіла ўзбудзіць справу супраць укладальнікаў крыжа з піўных банак непадалёк ад Прэзыдэнцкага палацу ў Варшаве.

Gаzeta Wyborcza/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт