Logo Polskiego Radia
Print

Катoлік, адмоўся ад in vitro!

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.08.2015 15:25
Хто галасуе за экстракарпаральнае апладненьне, не павінен удзельнічаць у эўхарыстыі.

/

Каталіцкія біскупы даюць інструктаж польскім палітыкам, як паводзіць сябе, калі гаворка ідзе пра экстракарпаральнае апладненьне. Эпіскапат Польшчы выдаў дэталёвую заяву па гэтай справе, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.

„Хто з католікаў сьвядома й добраахвотна падпісваецца або галасуе за дапушчальнасьць мэтаду экстракарпаральнага апладненьня, той парушае прынцып communio, то бок сваю поўную супольнасьць з Каталіцкім касьцёлам”, - чытаем у дакумэнце, які падпісаў кіраўнік Юрыдычнай рады Эпіскапату Польшчы арцыбіскуп Анджэй Дзенга.

Паводле польскіх біскупаў, гэткія асобы не павінны ўдзельнічаць у сакраманце Эухарыстыі да часу, калі яны „публічна не памяняюць свайго меркаваньня” па гэтай справе.

Камэнтатары зьвяртаюць увагу, што настолькі станоўчую заяву па справе экстракарпаральнага апладненьня польскія біскупы выдалі ўпершыню. Раней яны толькі намякалі, што палітыкі-католікі, якія падтрымліваюць гэты від апладненьня, павінны ісьці на споведзь.

Адначасова Эпіскапат супакойвае, што само галасаваньне за закон аб экстракарпаральным апладненьні не азначае аўтаматычнага выключэньня католіка з супольнасьці Касьцёла.

Супраць настолькі выразнага ўмяшальніцтва Эпіскапату Польшчы ў сумленьні польскіх палітыкаў на старонках выданьня „Gazeta Wyborcza” пратэстуе філёзаф прафэсар Ян Валеньскі.

Паводле яго, публічныя дэбаты наконт таго, хто можа карыстацца сакрамэнтам эухарыстыі, а хто не, гэта „шакуючы прыклад стаўленьня, якое супярэчыць асноўным правілам грамадзкага ладу”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт