Беларускія бізнэсоўцы вучыліся ў Беластоку
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
01.07.2015 19:16
У сэмінары ў Беластоку прынялі ўдзел прадпрымальнікі зь Менску, Гарадзеншчыны ды Магілёўшчыны.
www.sklep.biznestube.pl
Бізнэс-асацыяцыі й досьвед іх трансфармацыі на прыкладзе Беластоку – гэта сэмінар, які для чарговай групы беларусаў наладзіў Беларускі дом у Варшаве.
У сэмінары ў Беластоку прынялі ўдзел прадстаўнікі бізнэс-асацыяцыяў, а таксама прадпрымальнікі зь Менску, Гарадзеншчыны ды Магілёўшчыны.
Як кажа Алесь Зарэмбюк з варшаўскага Беларускага дому, гэта першы візыт прадстаўнікоў беларускага малога бізнэсу ў Беласток, але трэба спадзявацца, што не апошні. Рэпартаж Яраслава Іванюка.
матэрыял у далучаным гукавым файле