Экспарт тавараў з Польшчы ў Беларусь упаў на 40%
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
13.05.2015 15:15
М. Залескі: Прычын некалькі, адна з іх - недасканаласьць беларускай эканамічнай сыстэмы.
Згодна ўступным дадзеным польскага Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня (GUS), у першым квартале 2015 года экспарт тавараў з Польшчы вырас у параўнаньні зь мінулым годам на 5,2%. Тым ня менш, ёсьць краіны, куды палякі экспартуюць намнога менш, чым раней. Агулам паніжаецца продаж на ўсход ад польскай мяжы. Экспарт ў Расею упаў на 32%, ва Ўкраіну – на 16%, а самае вялікае скарачэньне назіраецца ў беларускім напрамку – на 40%. І гэта пры тым, што Беларусь адмовілася ўвесьці эмбарга на польскія тавары ўсьлед за Расеяй.
Паводле Міхася Залескага, прычын некалькі, адна з іх - недасканаласьць беларускай эканамічнай сыстэмы.
поўную размову Натальлі Грышкевіч зь беларускім эканамістам слухайце ў далучаным гукавым файле